У ноч на 10 лютага ў Новым Арлеане адбыўся фінал сезона Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ) — Супербоўл LIX.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/superbowl_ap250210-etyks.jpg.webp)
У вырашальным матчы па амерыканскім футболе сустрэліся дзейныя чэмпіёны «Канзас-Сіці Чыфс» і чэмпіёны 2017 года «Філадэльфія Іглз». Гульня завяршылася перамогай «Філадэльфіі» з лікам 40:22.
Першыя тры чвэрці прайшлі пад дыктоўку «Іглз»: 7:0, 17:0, 10:6. У апошняй чвэрці «Чыфс» здолелі выйграць з лікам 16:6, але гэтага было недастаткова для агульнай перамогі. Такім чынам, «Канзас-Сіці Чыфс» не здолелі заваяваць чэмпіёнскі тытул трэці год запар, хоць два папярэднія турніры былі за імі.
«Супербоўл», што звычайна праводзіцца ў першую ці другую нядзелю лютага, з'яўляецца галоўнай спартыўнай падзеяй года ў ЗША, аўдыторыя складае ў ЗША больш за 100 млн гледачоў. 30-секундны рэкламны ролік складае 8 млн даляраў.
Хэдлайнерам традыцыйнага шоу ў перапынку матча стаў амерыканскі рэпер і хіп-хоп-выканаўца Кендрык Ламар. Спецыяльнай госцяй яго выступлення была абвешчана спявачка SZA.
Каментары