Пытанне з абяцаным iPhone у вендынгавым апараце, замест якога далі цвілую шакаладку, вырашылася кампрамісна
Праз некалькі дзён пасля выхаду ў выданні «Анлайнер» адпаведнага матэрыялу бацька хлопчыка, які выйграў злашчасны iPhone, зноў звязаўся з журналістамі і расказаў, якую развязку ўрэшце мела тая гісторыя.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/2024-09-05163202-mphjq.jpg.webp)
«4 верасня сын стэлефаноўваўся з уладальнікам, які трымае гэты апарат. Бізнэсмен уручыў яму JBl-калонку, кітайскую, вядома, але ўсё ж.
Шмат хто казаў пісаць далей у органы і гэтак далей, але мне не хочацца даводзіць справу да такой стадыі. Я разумею, што можна шмат куды ісці пісаць і скардзіцца, але хай гэтая шакаладка застанецца на сумленні прадпрымальніка», — сказаў мужчына.
Каментары
Гонар дзе, мужык? Дурны мужык.