Грамадства55

«Працаваць на карысць Радзімы». Гомельскі дэпутат не дачакаўся заканчэння паўнамоцтваў і з'ехаў у Расію

Дэпутат Гомельскага гарсавета, дырэктар філіяла «Гомельскія цеплавыя сеткі» РУП «Гомельэнерга» Міхаіл Пачынок з'ехаў з Беларусі. Перад гэтым ён «сышоў у цень» — з пачатку восені прэса пра яго не пісала, заўважыў «Флагшток».

Міхаіл Пачынок. Фота: адміністрацыя Савецкага раёна Гомеля

Як стала вядома «Флагштоку», у канцы восені 2023 года Пачынок нечакана для падначаленых звольніўся з пасады кіраўніка прадпрыемства «па ўласным жаданні». Ягоная жонка Наталля Пачынок тады ж звольнілася з пасады начальніцы сэрвісна-разліковага цэнтра «Энергазбыту» РУП «Гомельэнерга».

Тэрмін дэпутацкіх паўнамоцтваў Пачынка яшчэ не скончыўся — як фармальны прадстаўнік выбаршчыкаў Савецкага раёна Гомеля ён павінен праводзіць прыёмы грамадзян і дапамагаць вырашаць іх праблемы. Але, як удакладніў «Флагшток», свае дэпутацкія абавязкі Пачынок не выконвае.

На званок ад імя выбаршчыка, які хоча запісацца на прыём да дэпутата, у адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля адказалі:

«Міхаіл Міхайлавіч, на жаль, за межамі Рэспублікі Беларусь. Ён пакуль не прымае. Ён, вядома, працягвае заставацца дзейным дэпутатам, але калі камандзіроўка ў чалавека ці іншыя абставіны складваюцца… Пакуль ён у Расійскай Федэрацыі, пакуль прыёму не будзе. Калі прыедзе ў той час, пакуль ён яшчэ будзе дзейным дэпутатам, то прыём правядзе».

Апошняя згадка Міхаіла Пачынка была зафіксаваная ў газеце Гомельскага гарвыканкама 6 верасня. Тады ён з пафасам разважаў пра тое, як «важна быць патрыётамі і працаваць на карысць Радзімы».

Скрыншот сайта газеты «Гомельскія ведамасці»

Брат дэпутата Алег Пачынок з 2016 года жыве ў Расіі. Ён займае пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «УК «Эвалюцыя» (даччыная кампанія расійскай «Транснафты») у Маскве. Перад гэтым ён зрабіў кар'еру чыноўніка ў Гомелі: займаў пасады генеральнага дырэктара Гомельтранснафты «Дружба», намесніка старшыні аблвыканкама, быў кіраўніком Чыгуначнага і Навабеліцкага раёнаў Гомеля. У 2020 годзе, знаходзячыся ў Расіі, у праўладным чаце ён расказваў, як неабходна змагацца з пратэстамі ў Беларусі.

Каментары5

  • Дыфтонґер
    02.02.2024
    Ну вось. І рыбку зьйіяў і міясцо полепей знайшоў собія. А чого досягнуў ты, чытач?
  • Гэта праўда
    02.02.2024
    Кожны лукашыст такі ж здраднік як гэты прыкарытны 'дэпутат', гатовы прадаць Беларусь і беларусаў маскалям пры першай жа магчымасьці як тыя прапануюць жменю манет.
  • Каратель
    02.02.2024
    Першы пайшоў. Хутка ,амаль уся гэта калгасная абслуга купіць квіток на ідэалагічную радзіму. Параю ім хутчэй збірацца, бо усім месца можа не хапіць

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен1

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Усе навіны →
Усе навіны

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт37

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў — прагноз навукоўцаў12

Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок1

69-гадовы бізнэсмен нажыў дзіця з 25-гадовай каханкай, а ад аліментаў хітра ўхіліўся14

Брытанец, дзяўчына якога выкінула ў сметніцу дыск з біткойнамі на $700 мільёнаў, хоча купіць увесь сметнік4

На сайце «Нашай Нівы» з’явіцца рэклама. У сувязі з гэтым ад сёння сайт можа пачаць у вас пытацца згоды на апрацоўку кукізаў30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен1

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць