Усяго патроху1313

Пасажыру надакучылі смярдзючыя ногі суседкі. Ён вырашыў праблему арыгінальна

Непрыстойныя паводзіны суседзяў у самалёце — праблема, з якой часта даводзіцца сутыкацца падарожнікам. Як выявілася, не ўсе вытрымліваюць невыносныя манеры іншых на борце. Нядаўна карыстальнік TikTok знайшоў вельмі незвычайны спосаб развязання праблемы.

On the plane
Фота: Getty Images

Спрэчкі пра тое, ці можна здымаць абутак у самалёце, вядуцца даўно. Адны лічаць, што гэта добры спосаб расслабіцца ў падарожжы, іншыя звяртаюць увагу на негігіенічнасць і некультурнасць такіх паводзінаў. У прынцыпе, гэта можа быць прымальна, калі чалавек хаця б трымае ногі на сваім месцы.

Даніэль, карыстальнік TikTok, падзяліўся ў сацыяльнай сетцы сваёй гісторыяй пра нядаўні палёт. Спачатку ўсё было добра, але потым ён заўважыў тое, што яму не спадабалася.

@danielgreen2426 #feet #wet #plane #fyp #foryou #dgdecor ♬ original sound - DG decor

На відэа бачна: пасажырка, якая сядзіць за Даніэлем, прасунула ногі наперад так далёка, што яны разам з абуткам тырчаць з-пад сядзення Даніэля.

Мужчына вырашыў даць ёй зразумець, што такія паводзіны недапушчальныя. Ён узяў бляшанку газіроўкі і… пакрыху пачаў выліваць яе змесціва на шкарпэтку. Хоць спачатку пасажырка ніяк не адрэагавала, пасля чарговай спробы яна, нарэшце, вырашыла прыбраць ногі з прасторы Даніэля.

Зрэшты, гэта не першы выпадак, калі падарожнікі спрабуюць навучыць свайго некультурнага суседа паводзіць сябе прыстойна, як звяртае ўвагу Onet.pl. Раней сёлета жанчыну, якая ляцела рэйсам American Airlines, моцна штурхнулі ў плячо. Яна павярнулася і ўбачыла босыя ногі, якія спачывалі на яе падлакотніку. Калі сітуацыя паўтарылася, пасажырка ўзяла кубік лёду са свайго напою і паклала яго на нагу спадарожніка. Гэты просты жэст неадкладна даў чаканы эфект.

Такія гісторыі могуць стаць сігналам для авіякампаній, каб тыя больш уважліва сачылі за паводзінамі сваіх пасажыраў і накладалі штрафы за незахаванне культуры падарожжаў.

Чытайце яшчэ:

Сям'я веганаў папрасіла суседзяў зачыняць вокны, калі тыя гатуюць мяса

У Вялікабрытаніі кот збег ад гаспадароў у іншы горад, праехаўшы 225 кіламетраў на некалькіх машынах незнаёмцаў

«Калі не ведаеш, што рабіць, — рабі раскол». Найлепшыя твіты тыдня

Каментары13

  • Dziu Dziucu
    24.06.2023
    A pa susałach, jak u adzin bok, tak i ŭ zvarotny..?
  • ЯНКА
    25.06.2023
    Ëсьць на Ютубе канал «Таксуем на Майбахе». Ейны вядоўца, таксовец звычайнага «Майбаху Х222», ня раз распавядаў, што пэўныя пасажыры мусілі пакласьці яму ногі ледзь не на галаву. 😀 Але ж гэткая адсутнасьць культуры, бачна, мае мейсца ня толькі ў Маскве. :(
  • :/
    25.06.2023
    людзі ўсюды аднолькавыя.. а вы ЯНКА й не ведалі?)
    bigpicture.ru/samye-zhutkie-poputchiki-v-samolete-kakix-tolko-mozhno-sebe-predstavit/

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая10

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў стварыць у Беларусі «цэнтры прыцягнення» для ўсіх канфесій4

Як склаўся лёс дзяўчыны, якая ў 2020-м запрасіла Лукашэнку на танец?6

Пяць беларускіх бізнэсаў атрымалі ад асацыяцыі ABBA па 5 тысяч еўра. Вось каму дасталіся грошы9

Трамп загадаў спыніць чаканку аднацэнтавых манет12

Пазняк заклікае Захад дзеля вызвалення палітвязняў пачаць перамовы з «гэтым варварскім рэжымам»61

«Яблычны воцат» — серыял на рэальных падзеях пра інстаграмную махлярку маштабаў, у якія цяжка паверыць1

Сёння ў мінскім аэрапорце было мінус 16°С2

За працу ў Польшчы з хлопцам разлічыліся фальшывымі далярамі2

Тэйлар Свіфт абсвісталі на Супербоўле. Трамп пахваліў гледачоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая10

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць