Культура11

Лёву Бі-2 прызналі ў Расіі замежным агентам

Міністэрства юстыцыі Расіі ўпершыню за тры тыдні папоўніла рэестр «замежных агентаў». У яго дадалі дзевяць чалавек, у тым ліку ўраджэнца Мінска, франтмена групы «Бі-2» Ягора Бортніка (Лёва Бі-2).

Лёва Бі-2. Фота: інстаграм музыканта

Лідар гурта «Бі-2», як піша Мінюст, выступаў супраць спецыяльнай ваеннай аперацыі (так расійскія ўлады па-ранейшаму называюць ваеннае ўварванне ва Украіну), а таксама «негатыўна выказваўся ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, яе грамадзян і органаў дзяржаўнай улады».

У пачатку мая Ягор Бортнік напісаў у сацсетках, што не збіраецца вяртацца ў Расію, а таксама паспрачаўся з падпісантамі пра Дзень Перамогі. «Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць», — напісаў Лёва Бі-2.

Ягор Бортнік нарадзіўся ў Мінску ў 1972 годзе і да 1991 года жыў у Беларусі. Шура Бі-2 нарадзіўся ў Бабруйску.

Цяпер «Бі-2» гастралюе па ЗША. Раней у музыкаў быў запланаваны канцэрт у Маскве 10 чэрвеня, аднак цяпер на сайце гурта інфармацыі пра яго няма — два найбліжэйшыя да 10 чэрвеня выступы, згодна з раскладам, павінны прайсці 28 мая ў Нью-Ёрку і 11 чэрвеня ў Ташкенце.

Увесну 2022 года «Бі-2» сутыкнуўся з адменай шэрагу канцэртаў у Расіі пасля таго, як 28 красавіка гурт адмовіўся выступаць у Омску на фоне банера «Za прэзідэнта», размешчанага на канцэртнай пляцоўцы.

«Бі-2» — адзін з самых камерцыйна паспяховых гуртоў на расійскай сцэне. Паводле рэйтынга часопіса Forbes, у 2020 годзе група ўваходзіла ў дзясятку самых высокааплатных зорак расійскага шоу-бізнэсу.

Каментары1

  • mikola
    27.05.2023
    Moza i *agenty*, hto ih vedae ?

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая10

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў стварыць у Беларусі «цэнтры прыцягнення» для ўсіх канфесій4

Як склаўся лёс дзяўчыны, якая ў 2020-м запрасіла Лукашэнку на танец?6

Пяць беларускіх бізнэсаў атрымалі ад асацыяцыі ABBA па 5 тысяч еўра. Вось каму дасталіся грошы9

Трамп загадаў спыніць чаканку аднацэнтавых манет12

Пазняк заклікае Захад дзеля вызвалення палітвязняў пачаць перамовы з «гэтым варварскім рэжымам»61

«Яблычны воцат» — серыял на рэальных падзеях пра інстаграмную махлярку маштабаў, у якія цяжка паверыць1

Сёння ў мінскім аэрапорце было мінус 16°С2

За працу ў Польшчы з хлопцам разлічыліся фальшывымі далярамі2

Тэйлар Свіфт абсвісталі на Супербоўле. Трамп пахваліў гледачоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая10

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць