Кіраўнік КНДР наведаў Універсітэт нацыянальнай абароны з нагоды 60-годдзя ўстановы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/kim241008-ps16b.jpg.webp)
Кім Чэн Ын наведаў сёння Універсітэт нацыянальнай абароны.
«Таварыш Кім Чэн Ын заявіў, што нашы крокі ў напрамку да ваеннай звышдзяржавы, ядзернай дзяржавы стануць яшчэ хутчэйшымі», паведамляе Паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва.
Таксама кіраўнік КНДР заявіў, што партыя і ўрад Рэспублікі ні на ёту не дапусцяць парушэння парытэту сіл на Карэйскім паўвостраве і «здзейсняць бесперапынны скачок абароннай навукі і прамысловасці, бясконца ўзмоцняць самаабаронныя сілы стрымлівання вайны».
«Нам супрацьстаіць найбуйнейшая ядзерная дзяржава свету, і ёю спрабуюць маніпуляваць самыя гнюсныя марыянеткі», — мяркуе Кім Чэн Ын.
«Таварыш Кім Чэн Ын падкрэсліў, што ў такой сітуацыі бессэнсоўна спадзявацца на выжыванне, і ні ўдача, ні духі не абароняць Рэспубліку Карэя», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары