Вяслярка Таццяна Клімовіч развіталася з шанцамі на медаль, а Яўген Залаты прабіўся ў фінал
Сёння прайшлі паўфіналы ў заездах адзіночак у акадэмічным веславанні.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/zalaty240801-rybhg.jpg.webp)
Фота: БелТА
У паўфінале ў адзіночцы на 2000 метраў Таццяна паказала 5-ы вынік з 6. Барацьбу ў фінале працягвае толькі тройка найлепшых.
А вось Яўген Залаты фінішаваў другім у сваім паўфінале і паказаў час — 6 хвілін 39,01 секунды. Гэта другі вынік у заездзе.
Розыгрыш медалёў у мужчын у гэтым відзе адбудзецца 3 жніўня (11:30).
Каментары