Фурор украінцаў у Іспаніі — у адным матчы Доўбік забіў тры галы, Цыганкоў — два. ВІДЭА
Іх «Жырона» ў апошнім сезоне перамагла суперніка з лікам 7:0.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/gettyimages-1704532000-x7qin.jpg.webp)
Матч апошняга тура чэмпіянату Іспаніі паміж «Жыронай» і «Гранадай» скончыўся з разгромным лікам — 7:0. Адметнасць сітуацыі ў тым, што ажно пяць галоў забілі ўкраінскія футбалісты. На рахунку Арцёма Доўбіка тры галы, яшчэ два забіў Віктар Цыганкоў.
Дзякуючы іх удалай гульні на працягу сезона «Жырона» — каманда-серадняк — заняла трэцяе выніковае месца і ўпершыню ў гісторыі прабілася ў Лігу чэмпіёнаў.
А Доўбік пакуль захоўвае першынство ў спісе найлепшых бамбардзіраў. Ён накалаціў 24 галы. Праўда, у яго канкурэнтаў яшчэ гульня ў запасе.
Украінскі футбол зараз на відавочным уздыме — спартсмены гуляюць за еўрапейскія топ-клубы. Для параўнання, найлепшыя з беларусаў выступаюць за каманды з Грэцыі, Ізраіля, Польшчы і Расіі. У Лізе чэмпіёнаў ніводнага нашага суайчынніка няма.
Каментары