На наступную раніцу пасля прылёту ў Мінск Пуціна.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/galouanka240524-3k5j2.jpg.webp)
Раман Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан, дзе возьме ўдзел у пасяджэнні Рады кіраўнікоў урадаў СНД, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада ў сваім тэлеграм-канале.
Паседжанне Рады пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Па выніках пасяджэння кіраўнікі дэлегацый падпішуць падагульняючыя дакументы.
Акрамя гэтага, праграмай візіту прадугледжана сустрэча з прэзідэнтам, старшынёй Кабінета міністраў Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым, якая адбудзецца ў фармаце «адзін на адзін».
Каментары