Жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча затрымалі ўчора, 23 студзеня, падчас рэйду супрацоўнікаў КДБ.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/22-37lf6.jpg.webp)
Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння над ёй адбыўся суд паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў ёй 15-сутачны арышт.
У часе ўчорашняга масавага хапуна тым ці іншым чынам пацярпелі ад пераследу як мінімум 84 чалавекі.
На думку праваабаронцаў, такім чынам сістэма спрабуе спыніць усю салідарнасць і дапамогу.
Што пыталіся ў сваякоў палітвязняў, якіх масава затрымлівалі ўчора? І пры чым тут «Едастаўка»
Што стаіць за сённяшнім хапуном і масавымі вобшукамі
У рамках масавага хапуну сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных затрымалі як мінімум 37 чалавек
Некаторыя сённяшнія затрыманні звязаныя з праектам INeedHelpBY
Каментары