Культура

Беларускі мастак Андрэй Бусел стварыў мурал на плошчы Хаіма Суціна ў французскім Шампіньі-сюр-Вёд

Французскі даследчык творчасці Хаіма Суціна Мішэль Лебрэн Франзаролі расказаў у сваім фэйсбуку пра беларускую дэлегацыю, якая ўзяла ўдзел у мерапрыемствах памяці Хаіма Суціна ў французскай вёсцы Шампіньі-сюр-Вёд, дзе мастак пражыў апошнія месяцы свайго жыцця, піша Reform.by.

Мурал на плошчы Хаіма Суціна ў Шампіньі-сюр-Вёд. Фота: Michel-Marcel Lebrun-Franzaroli, facebook.com

Беларусы правялі некалькі цікавых імпрэз для мясцовых дзяцей і дарослых, запісалі шматгадзіннае відэа, неабходнае для будучага фільма пра знакамітага мастака, народжанага ў Беларусі, і пакінулі мурал на плошчы Суціна.

Яго аўтарам з’яўляецца Андрэй Бусел, беларускі стрыт-арт мастак. Асновай для яго твора стаў фотапартрэт Хаіма Суціна 1927 года.

У Шампіньі-сюр-Вёд Хаім Суцін хаваўся ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Адтуль яго, цяжка хворага, перавезлі ў Парыж, дзе яму зрабілі аперацыю з-за прабадзення язвы страўніка. Але было позна: праз два дні — 9 жніўня 1943 года — ён памёр. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Галоўная цэнтральная плошча Шампіньі-сюр-Вёд носіць імя Хаіма Суціна, таксама ў яго гонар названая алея.

Каментары

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды5

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкай» выяву «Мёртвая галава»6

«За мной Масква!» Як «алігарх мясцовага разліву» пагражаў загадчыцы кафедры БДУ8

У Сірыі калону расійскіх вайскоўцаў не пусцілі на базу ў Тартусе4

Аплікацыя «Новая Беларусь» змяніла назву. Цяпер гэта платформа Svae6

Пры пераводах грошай у калоніі на пошце сталі патрабаваць пашпарт

Беларуска аформіла на сябе крэдыт для сяброўкі, а тая адмовілася даваць грошы. Што адказалі ў судзе?1

У польскім лесе зафіксавалі на ВІДЭА незвычайных ваўкоў1

Украіна экстрадуе нямецкага добраахвотніка па падазрэнні ў трох згвалтаваннях4

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў студзені прадалі ў Доме Чыжа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды5

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць