Дзяржкантроль прыбраў з паліц крамы ў Гомелі пратэрмінаваную прадукцыю — паліцы засталіся пустымі ФОТА
За грубыя парушэнні заканадаўства аб якасці і бяспецы прадукцыі прыпыненая праца некаторых падраздзяленняў крамы «Дыяніс» у Гомелі, паведамляе КДК.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_03/-1xy4e.png.webp)
Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці ў адным з гандлёвых абʼектаў сеткі «Дыяніс» зафіксаваў пратэрмінаваную кулінарную прадукцыю ўласнай вытворчасці, на прадукцыю ў гандлёвым абʼекце адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць яе якасць і бяспеку, давалася недакладная інфармацыя пра час і дату вытворчасці.
КДК канфіскаваў з продажу 195 кг прадукцыі, у якой выйшаў тэрмін прыдатнасці.
Акрамя таго, у гандлёвым абʼекце пакупнікам прапаноўваліся «са зніжкай» загнілыя перцы, усохлыя, з цёмнымі плямамі лімоны і бананы з парушэннем цэласнасці лупіны, што забаронена санітарнымі нормамі і правіламі, піша прэс-служба КДК.
За парушэнні заканадаўства КДК закрыў абʼект грамадскага харчавання і аддзел па рэалізацыі гатовай кулінарнай прадукцыі гандлёвага абʼекта да ліквідацыі парушэнняў.
Каментары