«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота
«У выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна», — паведамляе аб'яднанне былых сілавікоў «Байпол».
Месцы пашкоджанняў паказаныя на фота.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_02/504-6kuez.jpeg.webp)
Ілюстрацыя: тэлеграм-канал «Байпола»
Па іх словах, пашкоджанні сур'ёзныя, самалёт дакладна ўжо нікуды не паляціць. Здарэнне адбылося падчас працы каля гэтага самалёта снегаўборачнай тэхнікі.
«Беларускія партызаны паслядоўныя ў выгнанні фашыстаў са сваёй зямлі», — такім каментарыем суправаджае сваю інфармацыю «Байпол».
Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме «Мачулішчы» былі чутныя два выбухі. Пасля гэтага там назіраецца актыўнасць сілавікоў. Аўтамабілістаў у ваколіцах спынялі, каб праверыць. Мачулішчы нейкі час патруляваў верталёт.
Каментары
Жыве Беларусь!