Кіраўніца Купалаўскага тэатра выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечне ФОТА
Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра, актрыса Вольга Няфёдава выступіла на адкрыцці крамы алкаголю «Белмытнясэрвіс», што адкрылася ў Маладзечне. Пра гэта напісаў на свай старонцы «УКантакце» мясцовы гандлёвы цэнтр.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_07/4133-aoqws.jpeg.webp)
Тамара Міронава і Вольга Няфёдава (справа). Фота: гандлёвы цэнтр «Спутнік»
Падчас урачыстага адкрыцця госці ўбачылі ўрывак са спектакля «Паўлінка», у якім сыгралі актрысы Вольга Няфёдава і Тамара Міронава.
Вольга Няфёдава стала вядома сваімі інтэрв’ю, у якіх крытыкавала былых калег, а таксама тым, што плакала на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Каментары