Форвард «Ак Барса» перайшоў у мінскае «Дынама». Кампенсацыя склала мізэрныя грошы ў самым прамым сэнсе
Сума грашовай кампенсацыі «Ак Барсу» за абмен форварда Вадзіма Шыпачова склала 1000 расійскіх рублёў (на сёння — 36 беларускіх), піша Championat.com.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/ipaou240615-gcto5.jpg.webp)
Championat.com
14 чэрвеня мінскае хакейнае «Дынама» абвясціла пра пераход 37-гадовага форварда ў выніку пагаднення з казанскім клубам. Пагадненне разлічана на два сезоны.
Шыпачоў выступаў у складзе «Ак Барса» з 2022 года. У мінулым сезоне на рахунку 37-гадовага форварда 62 згуляныя матчы ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, у якіх ён забіў 13 галоў і аддаў 31 выніковую перадачу, набраўшы 44 балы і зарабіўшы паказчык карыснасці «-6».
У плэй-оф КХЛ гулец правёў пяць сустрэч, закінуў адну шайбу і аддаў адзін галявы пас, зарабіўшы два балы за выніковасць і паказчык карыснасці «-2».
Каментары