Грамадства2323

«Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы». Святлана Ціханоўская выступіла ў Мюнхене на Круглым стале па Беларусі

Святлана Ціханоўская выступіла на Круглым стале па Беларусі, які быў арганізаваны ISANS падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведаміла яе прэс-служба.

Выступленне Ціханоўскай на канферэнцыі па кібербяспецы ў Мюнхене, 15 лютага 2024 года

«Сёння мы ўсе былі шакаваныя навіной аб смерці Навальнага… У нас няма сумневаў у тым, хто нясе адказнасць за смерць Навальнага. Яго забіў пуцінскі рэжым. Гэта напамін усяму свету аб тым, што дыктатары не спыняюцца ні перад чым.

Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы, — так Ціханоўская пачала сваю прамову. — Нам страшна за жыцці тысячаў нашых беларускіх палітвязняў. Многія з іх утрымліваюцца пад вартай без сувязі са знешнім светам, і мы не ведаем, ці жывыя яны. Сярод іх мой муж Сяргей, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, Маша Калеснікава і многія іншыя».

«Надышоў момант, калі дэмакратычны свет павінен прадэманстраваць не толькі адзінства, але і адвагу. Адказ на зверствы, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі і Пуціна, павінен быць рашучым. 

Гэты адказ павінен уключаць магутныя санкцыі супраць гэтых рэжымаў, а таксама дапамогу ўсім тым, хто бясстрашна змагаецца з імі. Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы», — заявіла дэмакратычная лідарка.

«Падтрымка дэмакратычных зменаў у Беларусі — гэта не дабрачыннасць, а інвестыцыі ў бяспеку і мір у Еўропе», — чарговы раз нагадала яна.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым

Што казаў Навальны пра пратэсты, беларускую мову, Ціханоўскую і Лукашэнку

Юлія Навальная: Хачу, каб Пуцін, яго атачэнне ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, маім мужам, адказнасць

Каментары23

  • Anato Starkou
    16.02.2024
    Гэта не дэмакратыі, Сьвятлана, гэта халопы Амерыкі, якія ва ўнісон ёй называюць сябе дэмакратыямі. Дэмакратый на нашым вяку пакуль што няма. Я не бачыў. Не сустракаў. Заходняя прапаганда аб тым, што на Захадзе стогадовая з гакам дэмакратыя, а ў нас стогадовае недэмакратычнае дзярмо, існуе. А сапраўднай дэмакратыі - ўлады падкантрольнай народу (© Anatol Starkou) - не існавала і не існуе. І замену ПРАПАГАДЗЕ Захад яшчэ не прыдумаў. Не знайшоў.
  • ПКК
    16.02.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Элехтарат
    16.02.2024
    Інвестыцыі? Яна зноў жабрачнічае і просіць грошай!
    Святлана, куды выходзіць зубы паказваць? Давай пачнем з нас, беларусаў. 
    Што нам рабіць? Нам не патрэбныя гэтыя падачкі ад Еўропы - давай дзейнічаць!

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі44

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук спецыяльна паехаў за мяжу, каб перавесці грошы тэлефонным махлярам3

«Немагчыма нават выклікаць хуткую»: частка Новай Баравой засталася без сувязі

Чаму Беларусь нельга лічыць акупаванай? Тлумачыць юрыст32

Мінск стаіць у заторах2

10 мастоў плануюць адрамантаваць у Мінску ў гэтым годзе1

Пераможца Фактар.by Віталь Багданаў шчыра расказаў пра сваю гульнявую залежнасць і самы вялікі пройгрыш1

Макрон паабяцаў зрабіць Францыю сталіцай еўрапейскага штучнага інтэлекту. З дапамогай дыпфэйку з сабой у галоўнай ролі ВІДЭА2

Генетыкі перанеслі прарадзіму індаеўрапейцаў ва Украіну19

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі44

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць