Усяго патроху44

Навукоўцы, магчыма, знайшлі найлепшы спосаб паклікаць ката

Каманда французскіх навукоўцаў вывучала катоў з кацінага кафэ і выявіла, што жывёлы хутчэй за ўсё адрэагуюць на незнаёмца, калі той выкарыстоўвае адпаведныя галасавыя і візуальныя сігналы. А яшчэ каты таксама адчувалі большы стрэс, калі чалавек цалкам іх ігнараваў.

кот
Фота: «Наша Ніва»

Даследаванне было праведзена даследчыкамі з лабараторыі параўнальнай эталогіі і пазнання парыжскага ўніверсітэта Nanterre пад кіраўніцтвам Шарлоты дэ Музон (Charlotte de Mouzon). Спадарыня дэ Музон ужо некалькі гадоў вывучае тонкасці ўзаемадзеяння ката і чалавека. Напрыклад, у кастрычніку мінулага года яна з камандай апублікавала артыкул, у якім сцвярджаецца, што свойскія каты могуць лёгка адрозніць голас гаспадара ад голасу незнаёмца, а таксама часта могуць вызначыць, калі гаспадар размаўляе непасрэдна з імі.

Для апошняга даследавання, апублікаванага ў сераду ў часопісе Animals, даследыкі хацелі лепш зразумець, як каты рэагуюць на розныя спосабы зносін (як паасобку, так і ў групе), бо пры камунікацыі — не толькі з людзьмі, але і з жывёламі — мы звычайна выкарыстоўваем розныя сродкі: ад гучнасці і тэмбру голасу да мімікі і жэстыкуляцыі.

Дапамагала ў даследаванні 12 жывёл, якія жывуць у каціным кафэ. Спачатку каты павінны былі прывыкнуць да спадарыні дэ Музон, а затым яна ўзаемадзейнічала з імі адным з чатырох спосабаў: клікала іх, але не рабіла ў іх бок ніякіх жэстаў; моўчкі клікала жэстам, працягваючы руку ў іх бок; клікала з выкарыстаннем голасу і жэстаў разам; і, у чацвёртым, кантрольным варыянце, не зрабіла ні першага, ні другога.

У выніку жывёлы набліжаліся найхутчэй, калі эксперыментатарка выкарыстоўвала галасавыя і візуальныя сігналы разам. Здаецца, не надта нечаканы вынік, але каманда была здзіўленая тым фактам, што каты хутчэй рэагавалі на візуальныя сігналы ў параўнанні з галасавымі.

«Размаўляць з гаспадаром — гэта не тое самае, што мець зносіны з незнаёмым чалавекам», — растлумачыла дэ Музон у каментары для Gizmodo, маючы на ўвазе, што вакальнае ўзаемадзеянне можа адрознівацца ў выпадках, калі кот чуе гаспадара і адклікаецца на яго голас, і калі да яго звяртаецца незнаёмы.

Яшчэ адзін цікавы факт заключаўся ў тым, што каты часцей махалі хвастамі ў сітуацыі з толькі галасавым узаемадзеяннем, а найбольшае размахванне хвастом назіралася, калі іх цалкам ігнаравалі. У адрозненне ад сабак, якія звычайна могуць віляць хвастамі ад шчасця, у катоў усё наадварот: размахванне хвастом — гэта паказчык стрэсу або дыскамфорту. Дэ Музон робіць выснову, што каты, як і людзі, таксама могуць адчуваць дыскамфорт, калі ім не ўдаецца лёгка зразумець намеры кагосьці ў пакоі.

Цяпер даследчая каманда спадзяецца паўтарыць гэта даследаванне з хатнімі катамі, каб пацвердзіць свае падазрэнні адносна розных стыляў зносін, а таксама працуе над вывучэннем таго, як ужо гаспадары рэагуюць на візуальныя і галасавыя сігналы сваіх катоў (вядома, што каты мяўкаюць толькі перад людзьмі, а не адзін перад адным).

Але самае цікавае заключаецца ў тым, што французы, здаецца, маюць свой унікальны спосаб прымусіць катоў звярнуць на іх увагу. У даследаванні адзначана, што ў якасці галасавога сігналу ўжываліся своеасаблівыя гукі «пфф-пфф», якія, відаць, шырока выкарыстоўваюцца французамі, каб клікаць катоў. Gizmodo распавядае, што калі спадарыня дэ Музон прадэманстравала гэты жэст па відэасувязі, то гэта прагучала як нешта падобнае да гуку «пацалунка». У англамоўных краінах звычайна выкарыстоўваюцца гукі «пс-пс-пс», якія даволі сугучныя з беларускімі «кс-кс-кс» ці «кіс-кіс».

Каментары4

  • Жвір
    13.05.2023
    Адкрыла Амерыку. Ну, проста нечуванае вынаходніцтва. :)) Ня ведаў я, што для некага гэта можа быць навуковым адкрыцьцём, даўно прадаў бы тым навукоўцам гэтае ноўхаў, каб ня тужылі столькі свае глузды, ды кашачы час не марнавалі, бо ў іх могуць быць больш важныя справы...
  • Казік
    13.05.2023
    У нас катоў падзываюць "кц-кц-кц-кц"
  • mikola
    13.05.2023
    maia zonka klicza kata pa imeni i ion pryhodzic.....

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі46

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У хаскі-парку пад Мінскам адбыўся пажар. Загінула некалькі жывёл

Мінчук спецыяльна паехаў за мяжу, каб перавесці грошы тэлефонным махлярам3

«Немагчыма нават выклікаць хуткую»: частка Новай Баравой засталася без сувязі

Чаму Беларусь нельга лічыць акупаванай? Тлумачыць юрыст32

Мінск стаіць у заторах2

10 мастоў плануюць адрамантаваць у Мінску ў гэтым годзе1

Пераможца Фактар.by Віталь Багданаў шчыра расказаў пра сваю гульнявую залежнасць і самы вялікі пройгрыш1

Макрон паабяцаў зрабіць Францыю сталіцай еўрапейскага штучнага інтэлекту. З дапамогай дыпфэйку з сабой у галоўнай ролі ВІДЭА2

Генетыкі перанеслі прарадзіму індаеўрапейцаў ва Украіну19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі46

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць