Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР афіцыйна загадала зноў выкарыстоўваць традыцыйныя кітайскія назвы васьмі гарадоў і тэрыторый, якія ў XIX стагоддзі адышлі Расіі, і да гэтага часу працягваюць знаходзіцца ў яе складзе.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/1280px-john-tallis-1851-tibet-mongolia-and-manchuria-ne-tb57j.jpg.webp)
Пра гэта 25 лютага паведаміла выданне Asia Times са спасылкай на афіцыйную дырэктыву Міністэрства прыродных рэсурсаў Кітая, якое таксама выпусціла абноўленую карту свету з вернутымі старымі назвамі сваіх страчаных населеных пунктаў.
Цяпер, згодна з дадзенай новай дырэктывай, некаторыя расейскія тэрыторыі на абноўленай кітайскай карце свету будуць выглядаць так:
- Уладзівасток — Хайшэнвай (што з кітайскай азначае «бухта трэпанга»).
- Благовещенск — Хайланпао.
- Усурыйск — Шуанчэнцзы.
- Хабараўск — Болі.
- Мікалаеўск-на-Амуры — Мяацзэ.
- Нерчынск — Нібучху.
- востраў Сахалін — Куэдао.
- Станавы хрыбет (горны ланцуг у паўднёвай частцы Далёкага Усходу Расіі) — Вай Сіньань.
«Дзяржаўныя межы КНР праводзяцца ў адпаведнасці са стандартным узорам карты, зацверджанай і апублікаванай Дзяржаўнай радай Кітая. А гістарычныя межы КНР праводзяцца ў адпаведнасці з фактычнымі межамі на падставе гістарычных матэрыялаў», — напісана ў афіційнай дырэктыве.
Яшчэ два стагоддзі таму Кітай (тагачасная Імперыя Цын) падчас Опіумных войнаў страціў частку сваіх паўночных тэрыторый на карысць Расіі. Саслаблены інтэрвенцыямі і грамадзянскай вайной Цынскі ўрад тады пад прымусам падпісаў з Расіяй Айгунскі і Пекінскі дагаворы.
Усяго Імперыя Цын тады страціла 1,7 мільёна квадратных кіламетраў тэрыторый, уключаючы частку таго, што цяпер называецца Далёкаўсходнім рэгіёнам РФ. У дадзены момант там пражываюць ад 300 да 500 тысяч этнічных кітайцаў.
«Паўторнае выкарыстанне кітайскіх назваў далёкаўсходніх гарадоў нагадвае кітайцам аб іх жаданні вярнуць страчаныя тэрыторыі», — адзначае выданне Asia Times.
Каментары
... а там і да Каралеўца-Кёнігсберга недалёка. І да Віппурі. І Шікатана.
Як там гэты казаў—Межы расіі нідзе не сканчавюцца? Канешне. І не скончацца. Аж да маскоўскай вобласці.
Не трэба было гэтую скрыню Пандоры адкрываць,бо хоць бы фізіку за шосты клас успомніў. Галоўнае,вова,не спыняйся,у цябе выдатна атрымліваецца,гут-гут вальдэмар!