![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2019_11/kulichkova_foto4-bcl7p.jpg.webp)
Еўрарадыё знайшло верагодную фальсіфікатарку, якая спрабавала ўкінуць стос бюлетэняў на выбарчым участку №37 у Брэсце. Анастасія Кулічкова працуе педагогам-псіхолагам у дзіцячым садку, які месціцца за 50 метраў ад выбарчага ўчастка, дзе адбылося парушэнне.
Па нейкім супадзенні старшыня ўчастковай выбарчай камісіі — Таццяна Аляксееўна Мосіна — дырэктарка гэтага дзіцячага садка.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2019_11/kulichkovafoto32-mn5uu.jpg.webp)
Анастасія Кулічкова сёлета скончыла 4-ы курс сацыяльна-педадагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна. Можаце самі параўнаць дзяўчыну на відэа са здымкамі Анастасіі.
У вучэбна-педагагічным комплексе «Дзіцячы сад-пачатковая школа №1 г. Брэста», дзе працуе Кулічкова, Еўрарадыё распавялі, што яе няма на працоўным месцы. Не адказвае і тэлефон Таццяны Мосінай — яе ў нас не атрымалася знайсці ні ў садку, і на выбарчым участку. Там, дарэчы, пачуўшы пра відэа з укідам, нас адразу перабілі: «Гэта вам да Таццяны Аляксееўны».
Каментары