Культура11

Пераможцам чацвёртага сезона шоу «Фактар.by» стаў Віталь Багданаў

Віталь — не прафесійны артыст. Яго прафесійная сфера — дрэваапрацоўка.

Фота: Tochka.by

Чацвёрты сезон музычнага праекта «Фактар.by» завяршыўся перамогай Вольгі Бузавай і яе падапечнага Віталя Багданава, піша Tochka.by.

Усё вырашылася ў суперфінале, які трансляваўся ў прамым эфіры па тэлебачанні 24 студзеня. Менавіта гледачы павінны былі вызначыць, хто з удзельнікаў найбольш варты галоўнай узнагароды.

За перамогу спрачаліся тры выканаўцы — Самір Елчыеў і Віталь Багданаў з каманды Вольгі Бузавай, а таксама Дыяна Лугіна з каманды Стаса Ярушына.

Адкрываў шоу Віталь.

На кастынгу ён выконваў песню Supergirl групы Reamon. Па правілах суперфіналу, Віталь павінен быў зноў выканаць гэтую кампазіцыю і паказаць, як ён развіўся за час праекта.

Цікавы факт: Віталь — не прафесійны артыст. Яго прафесійная сфера — дрэваапрацоўка.

Пасля Віталя на сцэну выйшла Дыяна Лугіна з каманды Ярушына. 37-гадовая вядучая святаў з Баранавіч выканала песню «Любоў і адзінота» Ларысы Долінай.

Наступным выступаў Самір Елчыеў, 22-гадовы ўдзельнік з каманды Бузавай. Ён выбраў песню «Дзяўчынка, дзяўчына, жанчына», якую ў арыгінале спявае Аляксей Чумакоў.

Па правілах конкурсу кожны ўдзельнік павінен быў яшчэ раз выйсці на сцэну і выканаць песню ў абраным самастойна жанры.

У выніку: Віталь Багданаў выканаў песню «Знаеш» — візітную картку ўкраінскага выканаўцы Раждэна. Самір Елчыеў выбраў «Вуліцу руж» гурта «Арыя». Дыяна Лугіна прадставіла «На Тытаніку», якая вядомая перш за ўсё дзякуючы Лаліце.

Лёс удзельнікаў вырашалі гледачы, якія маглі дасылаць SMS або тэлефанаваць па спецыяльных нумарах у прамым эфіры.

Перамога дасталася Віталю. Ён атрымаў ключы ад новенькага Belgee і крышталёвую статуэтку, якія яму ўручыў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Другое месца паводле вынікаў галасавання заняў Самір Елчыеў, трэцяе — Дыяна Лугіна.

Каментары1

  • Андрусь
    25.01.2025
    Карацей, адна расійшчына. Нават з украінскай музыкі манкурты абралі расійскамоўную песеньку, якую паўтара дзесяцігоддзя таму спявалі. Брыдота!

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды10

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

Наколькі хуткі ваш кішэчнік? Кукуруза дапаможа гэта праверыць3

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі6

Кітай пачаў прапаноўваць краінам сваё фінансаванне замест USAID23

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды10

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць