Свет88

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы

Агульныя выдаткі Расіі на вайсковыя мэты ў 2024 годзе, разлічаныя па парытэце пакупніцкай здольнасці, перавысілі агульныя абаронныя бюджэты ўсіх краін ЕС разам з Вялікабрытаніяй, піша The Financial Times са спасылкай на ацэнку Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS).

Рэклама службы ў расійскай арміі на прыпынку ў Цвяры. Фота з сацыяльных сетак

Выдаткі Расіі на абарону летась выраслі на 42% у рэальным выражэнні і склалі 13,1 трлн рублёў, вынікае з разлікаў аналітыкаў інстытута. Гэтая сума эквівалентная 462 млрд даляраў па парытэце пакупніцкай здольнасці, адзначае The Financial Times.

Сёлета агульныя выдаткі Расіі на абарону, уключаючы выплаты вайскоўцам ад рэгіянальных уладаў і кампаній, павялічацца на 13,7% і дасягнуць 15,6 трлн рублёў, што эквівалентна 7,5% ВУП або амаль 40% выдаткаў федэральнага бюджэту, вынікае з дакладу.

Паводле ацэнкі IISS, Масква ўсё яшчэ можа выдаткоўваць столькі на вайсковыя мэты. У той жа час абаронныя бюджэты ўсіх краін ЕС разам з Вялікабрытаніяй разам узятых у 2024 годзе склалі 457 млрд даляраў.

Еўрапейскія абаронныя выдаткі маглі б перавысіць расійскі вайсковы бюджэт, калі б краіны ЕС і Вялікабрытанія павялічылі свае вайсковыя бюджэты ўсяго да 3% ВУП, разлічылі ў IISS. Павелічэнне вайсковых выдаткаў ЕС і Вялікабрытаніі да 5% ВУП, павялічыла б гэтыя выдаткі на 800 млрд даляраў, што амаль удвая больш за цяперашні ўзровень выдаткаў Расіі.

З 2014 года вайсковыя выдаткі еўрапейскіх краін выраслі ўдвая, аднак далейшы іх рост можа быць стрыманы паступленнямі ад падаткаў, цытуе высновы аналітыкаў The Financial Times.

Абаронны бюджэт Германіі з 2014 года вырас на 23% і дасягнуў 86 млрд даляраў, перавысіўшы ўпершыню за 30 гадоў абаронны бюджэт Вялікабрытаніі (81 млрд даляраў). Аднак аналітыкі сумняюцца ў тым, што Берлін зможа падтрымліваць выдаткі на гэтым узроўні і выканае абавязацельства павялічыць выдаткі на абарону з 1,8% да 2% ВУП да 2029 года.

Вялікабрытанія траціць на абарону 2,3% ВУП, вынікае з дакладу. Урад краіны заявіў, што мае намер павялічыць гэты паказчык да 2,5%, не ўдакладніўшы, калі гэта адбудзецца. Выдаткі Францыі на абарону летась выраслі на 4,5%, да 64 млрд даляраў, што эквівалентна 2% ВУП.

Самы вялікі працэнт вайсковых выдаткаў ад ВУП у Эстоніі і Польшчы (4% і 3,25% адпаведна). Аднак іх абсалютныя ўзроўні выдаткаў на абарону былі істотна ніжэйшыя, чым у трох найбуйнейшых эканомік Еўропы, на ўзроўні 1,7 млрд і 28 млрд даляраў адпаведна.

У 2024 годзе Расія перайшла да інтэнсіўнага пераўзбраення войска з мэтай атрымаць магчымасць на роўных супрацьстаяць НАТА, паведаміла ў аўторак Дацкая служба замежнай разведкі. Паводле яе ацэнкі, пры цяперашнім узроўні выдаткаў краін Еўропы на абарону і адсутнасці падтрымкі з боку ЗША Крэмль праз пяць гадоў зможа пачаць буйнамаштабную вайну на кантыненце.

Каментары8

  • Изя
    12.02.2025
    В ЕС повысить расходы на оборону нельзя! Иммигранты останутся без пособий и Грета Тумберг не велит так как повысятся всяческие вредные выбросы
  • Andrew
    12.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Dexter
    12.02.2025
    Прыход правых дае надзею, што Еўропа ўсё ж адумваецца і павялічыць абарону.

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы2

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Christie's аб'явіў аўкцыён твораў мастацтва, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Мастакі пратэстуюць3

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША11

Памерла зялёная сава Duolingo7

Гомельскія хірургі дасталі з кішэчніка двухгадовага хлопчыка 20 магнітаў

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы2

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць