Ад Гарбуза да Гарцуевай — сціжма зорных беларускіх акцёраў знялася ў стужцы расійскага рэжысёра. Што за кіно?
Сёлета адбудзецца прэм'ера дэбютнага поўнаметражнага фільма рэжысёра і па сумяшчальніцтве сцэнарыста з руска-нямецкімі каранямі Мікалая Гасцюхіна (Гефеле) «Дэбаты». Здымалі яго ў Польшчы, і значную частку роляў выканалі беларускія акцёры, якія раней гралі ў РТБД і Купалаўскім.
Пра што будзе фільм?
Дзеянне ў фільме разгортваецца ў выдуманай краіне ў не самай далёкай будучыні. Па сюжэце галоўная гераіня па імі Ганна, нобелеўская лаўрэатка, балатуецца на пост прэзідэнта, практычна не маючы шанцаў на перамогу і знаходзячыся ў эпіцэнтры асабістага і рэпутацыйнага крызісу. Яна бярэ ўдзел у прэзідэнцкіх тэледэбатах, і за тыя дзве гадзіны, пакуль яны цягнуцца, ёй прыйдзецца зрабіць складаны выбар, ад якога залежыць не толькі яе лёс, але і будучыня роднай краіны. Глабальна ўся гісторыя будзе не столькі пра палітыку, колькі пра каханне і прыстойнасць.
Глядач пры гэтым як бы будзе знаходзіцца ў самым эпіцэнтры дэбатаў — дэмакратычных, сапраўдных, — падглядваючы не толькі за тым, што разгортваецца на асноўнай сцэне, але і за кулісамі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_01/screenshot2025-01-21at122711-s7t6f.png.webp)
Усяго ў працы над фільмам задзейнічалі больш за 400 чалавек — каманда падабралася інтэрнацыянальная. Здымалі ўсё цягам лютага 2024 года ў Варшаве. Галоўных персанажаў у стужцы граюць эстонская актрыса Наталля Дымчанка (Ганна) і расійска-амерыканская — Марыя Машкова (Марыя).
Што тычыцца беларусаў, тут задзейнічалі сапраўды зорны склад. Так, Валянціна Гарцуева сыграла мадэратарку дэбатаў і прафесійную палітычную журналістку Лізу. Мікалай Стонька — гукарэжысёра Марка. Міхась Зуй выканаў ролю Эміля, аднаго з выбаршчыкаў, якія сядзяць на сцэне і дагэтуль не вырашылі, за каго будуць галасаваць. Алег Гарбуз грае генеральнага пракурора Міхаіла, а Ігар Сігоў — уласніка буйной нафтавай кампаніі Аляксандра.
Раней Мікалай Гасцюхін шчыльна працаваў з творчасцю драматурга Івана Вырыпаева. Так, па п’есе «Ілюзіі» ён зняў кінаспектакль. «Дэбаты» — яго першая вялікая кінапраца.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_01/screenshot2025-01-21at122734-av52n.png.webp)
Прэм'ера кінастужкі павінна адбыцца сёлета, але дакладнай даты паказаў пакуль няма: на гэты момант прадзюсары яшчэ займаюцца кінафестывальным лёсам фільма, а таксама камунікуюць з рознымі міжнароднымі дыстрыб'ютарамі.
Квіткі на прэм’еру купалаўцаў па апавяданнях Знака разабралі за суткі. Расказваем унутраную кухню спектакля
«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе
«Рознакаляровае пер'е ў дупах». «Купалаўцы» хочуць паставіць спектакль на аснове злітых даносаў у КДБ
Каментары
...
Канапацкая ?