Трамп прапанаваў дапамогу Украіне ў абмен на рэдказямельныя металы. Кіеў адказаў
Ільвіная доля ўкраінскіх рэдказямельных металаў знаходзіцца на Данбасе і акупаваных тэрыторыях.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/66-ptqkp-sbga8.jpg.webp)
Прэзідэнт ЗША сказаў, што разлічвае заключыць з Кіевам здзелку: украінскія ўлады павінны гарантаваць пастаўкі рэдказямельных металаў у абмен на фінансавую і ваенную дапамогу ад ЗША, паведаміла AFP.
«Мы ўкладваем сотні мільярдаў даляраў. У іх выдатныя рэдказямельныя металы. І я хачу гарантаваць бяспеку рэдказямельных металаў, і яны гатовыя гэта зрабіць», — дадаў кіраўнік ЗША.
Чалавек, блізкі да Зяленскага, паведаміў, што заўвагі Трампа «падобна, адпавядаюць «плану перамогі», прадстаўленаму яму восенню», піша FT.
Ён сказаў, што Украіна прапанавала Трампу «асаблівыя ўмовы» супрацоўніцтва па ключавых рэсурсах, адзначыўшы неабходнасць іх абароны ад Расіі і Ірана.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/zem250204-s18sf.jpg.webp)
Ільвіная доля ўкраінскіх рэдказямельных металаў знаходзіцца на Данбасе і акупаваных тэрыторыях
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/zem250204-s18sf.jpg.webp)
Паводле ацэнкі Forbes за 2023 год, сукупны кошт карысных выкапняў ва Украіне дасягае амаль $15 трлн. Больш за 70% запасаў прыпадае на Данецкую, Луганскую і Днепрапятроўскую вобласці.
Украіна мае самыя вялікія ў Еўропе запасы літыю, тытану, а таксама значныя паклады іншых карысных выкапняў.
Літый (яго ва Украіне 500 тысяч тон) — адзін з ключавых кампанентаў для вытворчасці рознай прадукцыі — ад смартфонаў да знішчальнікаў.
Каментары