Усяго патроху44

Ігар Карнялюк расказаў, як абгарэў падчас канцэрту на «Славянскім базары»

«Ён мяне ўзарваў. Я сяджу за інструментам — і такі пах абсмаленага кабана. Пасля канцэрту мяне адвезлі на хуткай дапамозе».

Ігар Карнялюк Игорь Корнелюк Igor Kornelyuk
Ігар Карнялюк. Скрын відэа: poushiegitary / YouTube

Ураджэнец Брэста, спявак Ігар Карнялюк расказаў некалькі незвычайных гісторый, якія адбыліся з ім падчас выступленняў у Беларусі.

«Я, здаецца, быў калі не першы, то адзін з першых артыстаў, хто выступаў у амфітэатры ў Віцебску. Вечарам (…) праз шчылінку ў заслоне я бачу пяць тысяч чалавек, якія заплацілі па тры рублі, каб слухаць мае песні. У мяне пачалася істэрыка. Я расплакаўся. Мяне не могуць супакоіць. Пара пачынаць. А я ніяк не супакойваюся. Мы затрымалі канцэрт хвілін на сорак. Потым я выцер соплі і выйшаў да інструмента», — згадаў Карнялюк у інтэрв'ю на ютуб-канале «ВИА «Поющие гитары».

Але канцэрт спеваку і кампазітару запомніўся не гэтым. Па яго словах, тады вельмі папулярным было выкарыстанне піратэхнікі на канцэртах:

«Я тады вельмі захапляўся. Мы тады глядзелі ўсе гэтыя кліпы, «як там у іх». А тады гэта быў час, калі вельмі была папулярнай піратэхніка на сцэне. І ў мяне быў такі самапальны дамарослы піратэхнік. Ён, зараза, ніяк не мог запомніць, блытаў і [запускаў піратэхніку] заўсёды, калі я паміж гэтымі «хатабычамі» знаходжуся. Яны яшчэ не ўзляцелі — а я адчуваю, і раблю страшэнны скачок у зад сцэны.

Але на перадапошнім канцэрце ў Віцебску я не ўбярогся. Ён мяне ўзарваў. Я сяджу за інструментам — і [адчуваю] пах абсмаленага кабана, таму што ў мяне і касцюм падгарэў, і валасы на грудзях падгарэлі. Пасля канцэрту мяне адвезлі на хуткай дапамозе. Там намазалі ўсякімі гэтымі антыапёкавымі сродкамі, нечым пракалолі», —

згадвае Карнялюк акалічнасці і дадае, што ранкам перад апошнім канцэртам на «Славянскім базары» ў Віцебску ў яго ад алергіі змяніўся знешні выгляд:

«У мяне вусны былі як у [амерыканскага спевака] Поля Робсана. Вось такія! І зноў «хуткая дапамога». Алергія. У мяне раздзьмула губы. Да вечара, зразумела, яны трохі здзьмуліся, але Поль Робсан [у знешнасці] чытаўся. (…) Я працаваў без «пушак» і так, каб твар не асвятляўся».

Каментары4

  • r a d a r
    03.02.2025
    А што гэты персанаж зрабiу на нiве беларушчыны? Нiчога
  • Так і надо, сам віноват
    03.02.2025
    Карнялюк узгадвае Віцебск: Тааам для меня горіт очаааг
  • Брэст
    03.02.2025
    А чаго ты ўвогуле туды ездзіў? Мне твой траюрадны брат расказваў, як табе пісалі, а ты нават не адказаў

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

Наколькі хуткі ваш кішэчнік? Кукуруза дапаможа гэта праверыць3

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі5

Кітай пачаў прапаноўваць краінам сваё фінансаванне замест USAID23

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен5

Прызналі «экстрэмісцкай» выяву «Мёртвая галава»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць