Ступень авіяцыйнага ракетнага комплексу ўпала ў Ялецкім раёне, Ліпецкай вобласці. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада гэтага расійскага рэгіёну, падкрэсліўшы, што ахвяр і пацярпелых няма.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-01175834-t3i54.png.webp)
Скрыншот з відэа
Таксама ў паведамленні гаворыцца, што Мінабароны Расіі раней дало справаздачу пра ўдар «высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці» па ўкраінскай інфраструктуры.
Паводле звестак канала Baza і выдання «Новости Липецка», раніцай 1 лютага жыхары аднаго з пасёлкаў у Ялецкім раёне пачулі «моцны грукат». У іх дамах зніклі электраэнергія і вада, а месцамі знікла і мабільная сувязь.
Паводле інфармацыі канала, усяго былі закранутыя 540 дамоў у шасці населеных пунктах.
Каментары