Эканоміка11

Дзе ў Беларусі самая дарагая зямля?

Нацыянальнае кадастравае агенцтва апублікавала звесткі пра кошт зямлі ў Беларусі. Звесткі пра кадастравую цану беларускіх земляў апублікаваныя ў часопісе Міністэрства фінансаў «Финансы, учет, аудит», піша сайт «Про недвижимость».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Realt.by

Аўтары артыкула канстатавалі, што кадастравая цана земляў у шэрагу выпадкаў істотна вырасла ў параўнанні з папярэдняй кадастравай ацэнкай, і гэты трэнд найбольш закрануў самыя дарагія зямлі.

Першыя месцы сярод гарадоў з найбольш дарагой зямлёй занялі:

  • Мінск (сярэдні кадастравы кошт — 699,4 руб. за кв. м, +48,5% да ўзроўню 2019 года);
  • Фаніпаль (256,9 руб., +70,5%);
  • Заслаўе (235,1 руб., +106,6%);
  • Брэст (207, 01 руб., +74,7%).

Што да раёнаў Беларусі з найбольш дарагой зямлёй, то тут лідары такія:

  • Мінскі раён (177,7 руб. за кв.м, +51,3% да ўзроўню 2019 года);
  • Смалявіцкі раён (40,07 руб., +63,3%);
  • Дзяржынскі раён (34,06 руб., +52,9%);
  • Пухавіцкі (23,03 руб., +59%);
  • Маладзечанскі (23 руб., +34,7%).

Супрацоўнікі Нацыянальнага кадастравага агенцтва адзначылі, што змяненне кадастравага кошту можа быць звязана з ростам цэн на рынку нерухомасці, паляпшэннем інжынернай і транспартнай інфраструктуры, улікам дадатковых фактараў ацэнкі, удасканаленнем тэхналогіі правядзення кадастравай ацэнкі.

Каментары1

  • идиот
    30.01.2025
    самая класная земля - Делятичи Новогрудский район.

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

Наколькі хуткі ваш кішэчнік? Кукуруза дапаможа гэта праверыць3

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі5

Кітай пачаў прапаноўваць краінам сваё фінансаванне замест USAID23

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць