Усяго патроху

Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міф пра звычкі

Многія з нас чулі пра тое, што на фармаванне звычкі чалавеку патрабуецца 21 дзень, аднак новае даследаванне, праведзенае на аснове назіранняў за некалькімі тысячамі чалавек, абвяргае гэты міф.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Vecteezy

Навукоўцы з Універсітэта Паўднёвай Аўстраліі выявілі, што фармаванне карысных і іншых звычак займае значна больш часу, чым прынята лічыць.

Даследаванне, у якім узялі ўдзел больш за 2600 чалавек, паказала, што ў сярэднім новыя звычкі пачынаюць фарміравацца на працягу двух месяцаў (59—66 дзён), але іх поўнае замацаванне можа заняць да 335 дзён, піша выданне ScienceDaily.

Акрамя таго, існуе шэраг дадатковых фактараў, якія ўплываюць на паспяховае фармаванне звычак.

«Поспех залежыць ад таго, як часта мы паўтараем новае дзеянне, у які час сутак гэта адбываецца і наколькі яно прыемнае для нас. Калі ўключыць новы рытуал у ранішні расклад, шанцы на яго замацаванне павялічваюцца. Таксама важна атрымліваць задавальненне ад працэсу», — тлумачыць аўтар даследавання доктар Бэн Сінгх.

«Спрацоўваюць і такія прыёмы, як загадзя падрыхтаваныя рэчы: напрыклад, пакласці спартыўную форму ўвечары, каб раніцай было лягчэй пайсці на прабежку, або прыгатаваць карысны сняданак загадзя.

Чым лепш мы плануем новыя звычкі і ўключаем іх у штодзённае жыццё, тым большая верагоднасць таго, што яны паспяхова замацуюцца. Менавіта таму важна не здавацца, калі праз тры тыдні ў вас не атрымліваецца адаптавацца да новага рэжыму», — падкрэслівае даследчык.

Высновы навукоўцаў з Аўстраліі могуць быць карыснымі для распрацоўкі дзяржаўных праграм, якія спрыяюць фармаванню здаровых звычак у насельніцтва. Даследчыкі дадаюць, што патрэбныя далейшыя навуковыя працы, але ўжо цяпер высновы могуць дапамагчы людзям разумней планаваць шлях да здаровага жыцця.

Каментары

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

Наколькі хуткі ваш кішэчнік? Кукуруза дапаможа гэта праверыць3

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі5

Кітай пачаў прапаноўваць краінам сваё фінансаванне замест USAID23

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен5

Прызналі «экстрэмісцкай» выяву «Мёртвая галава»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць