Усяго патроху33

Месяц таму ў Мінскай вобласці ўпаў метэарыт. Сяргей Бесараб падазрае, што яго могуць вывезці ў Расію

У канцы снежня 2024 года ў Мінскай вобласці ўпаў метэарыт — шукаць яго прыехалі нават з Урала. Хімік Сяргей Бесараб расказаў «Нашай Ніве» пра незвычайныя абставіны гэтай з’явы.

Фота: Уральскі федэральны ўніверсітэт

Бесараб адзначае, што, на яго думку, гэты метэарыт — першы на тэрыторыі Беларусі, падзенне якога зафіксаванае на відэа. Ранейшыя баліды падалі ў часы, калі засняць іх было немагчыма. 

Але найбольшая адметнасць — у тым, што цяпер метэарыт актыўна шукаюць:

«Ён праляцеў 25 снежня 2024 года, але чамусьці толькі цяпер, праз месяц, на гэта звярнулі ўвагу. Мяркую, гэта звязана з прыездам рускіх: прыляцела цэлая каманда з Уральскага федэральнага ўніверсітэта, каб шукаць гэты метэарыт. Цяпер нават пачалі прыцягваць валанцёраў.

Магчыма, арганізатары пошукаў паглядзелі на сітуацыю з Чалябінскім метэарытам, калі людзі кінуліся збіраць і прадаваць гэтыя аскепкі? Таму прыцягнулі валанцёраў, якіх можна кантраляваць, каб усе кавалкі метэарыта былі сабраныя і трапілі ў рукі ўладаў, а калекцыянеры на гэтым не нажыліся».

Сяргей таксама звяртае ўвагу, што самыя вядомыя метэарыты, якія былі знойдзеныя ў Беларусі, цяпер знаходзяцца ў Расійскай Акадэміі навук, а ў нашай краіне застаюцца толькі мізэрныя аскепкі. І тое, што камень знайшлі на нашай тэрыторыі, не надта ўратуе яго ад перавозкі ў Расію.

Бесараб тлумачыць, што можна без аніякіх пытанняў правезці метэарыт праз мяжу. У савецкія часы людзей нават стымулявалі шукаць метэарыты, але пасля распаду СССР у Беларусі не засталося арганізацый, якія кантралявалі б іх лёс.

Кодэкс аб нетрах — адзіны дакумент, які хоць неяк рэгламентуе абыходжанне з метэарытамі. Мінпрыроды апублікавала заяву, дзе працытавала гэты кодэкс — маўляў, у адпаведнасці з ім «метэарыты належаць да ўнікальных геалагічных матэрыялаў, якія падлягаюць дзяржаўнаму ўліку». Бесараб, аднак, прапануе іншае тлумачэнне кодэкса: на яго думку, па кодэксе метэарыт — гэта нешта накшталт скарбу, таму дзяржава мусіць аддаць 25% метэарыта чалавеку, які яго знайшоў.

«Беларусь — зручнае месца, каб з яе вывозіць метэарыты. У той жа Расіі метэарытны матэрыял лічыцца культурнай каштоўнасцю, напрыклад, як абразы. Метэарыты забаронена перамяшчаць за мяжу, іх вываз лічыцца кантрабандай — гэта тое ж самае, як вывозіць шапку Манамаха. У Беларусі такога няма. Калі ты дамовіўся ціхенька з уладамі, можаш вывозіць метэарыт.

Наколькі памятаю, найвялікшы з яго фрагментаў, які ўпаў ля вёскі Высокія Ляды, яшчэ афіцыйна не знойдзены, а калі яго знойдуць, пра гэта, хутчэй за ўсё, не напішуць, каб было зручней вывезці», — хвалюецца навуковец.

Сяргей калісьці працаваў хімікам-аналітыкам у камандзе паляўнічых на метэарыты. Яго задачай было ідэнтыфікаваць знойдзеныя матэрыялы, і ад гэтай працы, успамінае ён, залежаў заробак усёй каманды. Але ж раней, кажа Бесараб, вялікай цікаўнасці да пошуку метэарытаў не было, а цяпер чамусьці нават сабралі для гэтай справы валанцёраў.

А колькі можна зарабіць на метэарытах? Навуковец кажа, што ўсё залежыць ад віду камня з неба. Рэдкія віды метэарытаў могуць каштаваць да $25 тысяч за грам, але часцей гаворка ідзе пра $1000-$5000 за грам. Калі метэарыт вядомы, гэта таксама павялічвае цану яго фрагментаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • %
    29.01.2025
    Паколькі краіна ператворана ня тое што ў задні двор Расеі, а ў брудную прыбіральню, то вядома рабіць там можна што заўгодна
  • ваван
    29.01.2025
    %, сами хотели. Хотели "нейтралитета". Не хотели делать выбор в пользу Европы. Боремся с Украиной (за салярку для танков), Литвой (за ВКЛ) и конечно с Польшей (за все хорошее, типа биларускае). Россия же как будто НЕ существует, хотя именно она и является причиной проблем и основной интересант срачей. Да, это (выше написанное) касается в первую очередь т.н. змагароу. Про ябацек вообще речь не идет - там все по-честному - подмосковные вечера и путин приди.... Результат видим живьем в натуре. Беларусь выжженная земля по факту и по сути. Ничего не растет выше уровня газона - как в лесу так и обществе.... Во всех сферах.
  • fool
    29.01.2025
    ваван, і мову сваю забыліся

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

Наколькі хуткі ваш кішэчнік? Кукуруза дапаможа гэта праверыць3

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі5

Кітай пачаў прапаноўваць краінам сваё фінансаванне замест USAID23

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць