Грамадства1010

У Лоеве адну і тую ж жанчыну сфатаграфавалі з бюлетэнем на розных выбарчых участках

Не паленавалася прагуляцца, каб прагаласаваць двойчы. На публікацыі ў газеце «Лоеўскі край» звярнула ўвагу «Радыё Свабода». 

Газета Лоеўскага райвыканкама «Лоеўскі край» апублікавала адразу некалькі рэпартажаў, зробленых на розных участках для галасавання. У публікацыях можна заўважыць людзей, якія прыйшлі туды, каб, як вынікае з подпісаў да здымкаў, прагаласаваць.

Абодва тэксты суправаджаюць фотарэпартажы, на якіх можна заўважыць сфатаграфаваную каля урны для галасавання адну і тую ж жанчыну ў шэрай шапцы, чорнай куртцы і з заплечнікам у руках. Таксама яна трымае ў руцэ пашпарт.

Рэпартажы апублікаваны ў тэлеграм-канале выдання «Лоеўскі край» з розніцай у паўтары гадзіны (у 10.04 і ў 12.20). Першы — з гарадскога цэнтра культуры, другі — з будынка сярэдняй школы №2 імя Казлова. Паміж будынкамі каля 2 кіламетраў, гэту адлегласць можна пераадолець пешшу прыкладна за паўгадзіны.

Згодна з беларускім заканадаўствам адзін і той жа грамадзянін Беларусі на любых выбарах і рэферэндумах можа прагаласаваць толькі адзін раз і на адным выбарчым участку, паўторнае галасаванне забаронена. Сачыць за выкананнем гэтага абавязаны прадстаўнікі выбарчых камісій.

Выданне «Флагшток» апазнала жанчыну на фота. Гэта супрацоўніца мясцовай бальніцы — Святлана Макарава (дзявочае прозвішча Шумігай). (Першапачаткова «Флашток» даваў іншую інфармацыю аб яе месцы працы, але пазней выправіў).

Каментары10

  • Барадзед
    26.01.2025
    Куда смотрит Карпенко? И где золото партии КПСС?
  • Тэкля
    26.01.2025
    Незнарок па радыё ўсе дні казалі, што можна прагаласаваць не на сваім участку, калі грамадзянін жадае. Відавочна, гэта рабілася для таго, каб апраўдаць "каруселі"
  • Вожык патрыёт
    26.01.2025
    Якая ж халтура...

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

Наколькі хуткі ваш кішэчнік? Кукуруза дапаможа гэта праверыць3

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі5

Кітай пачаў прапаноўваць краінам сваё фінансаванне замест USAID23

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды9

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць