Святар Давід Баброў асвяціў аквапарк і расказаў пра гэта ў TikTok.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/e7837-lhw0i.jpg.webp)
Святар Давід Баброў, які служыць у Свята-Духавым кафедральным саборы, вядзе TikTok, дзе дзеліцца відэа пра праваслаўе і сваё служэнне. Нядаўна ён апублікаваў ролік, у якім расказаў, як асвяціў аквапарк «Фрыстайл» на вуліцы Сурганава.
Відэа ўжо набрала больш за 160 тысяч праглядаў і выклікала актыўную рэакцыю ў каментарыях, піша Onliner.by.
Пишите в комментариях, что бы вы хотели освятить И не забудьте поздравить друзей этим видео!
«Так мы асвяцілі ўвесь аквапарк: басейн, лазні, купель і нават джакузі. Навошта гэта трэба? Асвячэнне — гэта наша зварот да Бога, просьба аб яго прысутнасці, жаданне любові і дабра. Хіба не цудоўна жадаць кагосьці або чаму-небудзь благаславенняў? Няхай у гэтым аквапарку ўсё будзе добра», — сказаў святар у відэа.
Ён таксама заклікаў падпісчыкаў пакідаць у каментарыях прапановы аб тым, што яны хацелі б асвяціць. Ролік атрымаў шмат станоўчых водгукаў і прыцягнуў увагу да нестандартнага фармату служэння.
На відэа бачна, як ён заходзіць у джакузі, сауну і нават узбіраецца на трамплін (вышынёй з 15-павярховы дом) і пад самы купал спарткомплексу.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_01/akwapark250120-the85.jpg.webp)
Пад відэа вельмі шмат каментарыяў: як пазітыўных, у якіх падпісчыкі робяць кампліменты айцу Давіду, так і крытычных. Вось некаторыя з іх:
- «Чаму ўсе святары такія мілыя і добрыя людзі?»
- «З басейна зрабілі купель».
- «Ну як жа без бацюшкі, цяпер усё, больш можна не перажываць, нават калі плаваць не ўмееш, нырай смела, асвячона ж».
- «Найлепшы. Як толькі ўбачыў цябе — усмешка на твары».
- «А калі туды акунуцца, то будзеш ахрышчаны?»
Іерэй Давід не першы раз асвячае незвычайныя аб'екты. У снежні з такой жа мэтай ён наведаў адну з СТА.
Каментары
Баброў напэўна з-за уралу