Грамадства

Нацбанк дазволіў Альфа Банку працаваць з банкаўскімі ячэйкамі

Нацбанк пашырыў ліцэнзійныя паўнамоцтвы беларускага Альфа Банка. Цяпер ён зможа прадастаўляць кліентам спецыяльныя памяшканні або сейфы ў іх для захоўвання каштоўнасцяў. Пра гэта паведамляе прэс-служба рэгулятара.

Гаворка ідзе пра дакументы, грошы, каштоўныя паперы, каштоўныя металы і г. д.

Да гэтага часу банкаўскую ячэйку можна было арандаваць у Белгазпрамбанку, Сбербанку, Прыёрбанку, БСБ Банку, Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Банку ВТБ (Беларусь), банку БелВЭБ, РРБ-Банку і Белінвестбанку.

Пры гэтым кошт арэнды ў іх залежыць ад памеру ячэйкі і тэрмінаў захоўвання. Напрыклад, арэнда банкаўскай ячэйкі ў Беларусбанку на тэрмін ад 1 да 33 дзён уключна будзе каштаваць 30 рублёў, а на перыяд захоўвання ад 34 да 180 дзён — 90 капеек за адзін дзень. А па ўмовах Сбер Банка — 1,2 рубля ў дзень пры арэндзе тэрмінам да 6 месяцаў.

Каментары

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды10

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла зялёная сава Duolingo7

Гомельскія хірургі дасталі з кішэчніка двухгадовага хлопчыка 20 магнітаў

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

Наколькі хуткі ваш кішэчнік? Кукуруза дапаможа гэта праверыць3

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды10

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць