Іменная снайперская вінтоўка імя Марыі Зайцавай гатовая і ўрачыста ўручаная аднаму з найлепшых снайпераў Украінскага войска.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/uid_f5a6ebbe887d4035afb1029eefc19d3d_width_1025_play_0_pos_0_gs_0_height_0-vxyys.png.webp)
На вінтоўку данацілі не толькі беларусы, якія пражываюць за мяжой, але і ўкраінцы ды беларусы, якія ваююць у складзе ЗСУ. Да збору далучылася вялікая колькасць неабыякавых людзей, піша Белсат.
Марыя Зайцава загінула 16 студзеня на Данбасе. Яна ваявала ў складзе Другой інтэрнацыянальнай брыгады. Дзяўчына запісалася добраахвотніцаю пасля поўнамаштабнага ўварвання расейскіх агрэсараў ва Украіну і пачынала на перадавой як медык. Але потым папрасіла камандзіра адправіць яе на курсы снайпераў. Камандаванне легіёну адзначае, што Марыя была смелаю і дзейснаю снайперкай.
Пра Марыю Зайцаву беларусы даведаліся яшчэ ў 2020-м падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Марыя атрымала раненне святлошумавой гранатай. У Беларусі ёй зрабілі некалькі аперацыяў, а пасля перавезлі ў Чэхію. Адтуль яна прыехала ваяваць ва Украіну.
На іменнай вінтоўцы, вырабленай у Нямеччыне, высечанае імя Марыі і беларускі герб Пагоня. Вінтоўку паводле традыцыі перадалі найлепшаму снайперу УСУ, але да яе патрэбныя яшчэ патроны і дадатковае абсталяванне, якія каштуюць таксама немалых грошай.
Каментары