EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній
Трэці год запар EPAM застаецца лідарам па колькасці сплачаных падаткаў сярод усіх літоўскіх IT-кампаній, паведамляе devby.io са спасылкай на Дзяржаўную падатковую інспекцыю пры літоўскім Мінфіне.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/epam-5520-fro52.jpg.webp)
На другім месцы другі год запар — Wargaming. Але гэтым разам беларускія кампаніі прынеслі літоўскай эканоміцы менш грошаў, чым у 2023. Сярод магчымых прычын — адток спецыялістаў з літоўскай лакацыі.
За 2024 год EPAM Systems заплаціла падаткаў на 7,8 млн еўра. Гэта на 14% або на 2,8 млн еўра менш, чым у 2023 годзе.
Як адзначае devby.io, сярод усіх літоўскіх IT-кампаній з беларускімі каранямі EPAM страціў у Літве найбольшую колькасць супрацоўнікаў. За мінулы год каманда скарацілася амаль на 180 чалавек ці 12,5%.
Зніжэнне падатковых адлічэнняў не перашкодзіла EPAM Systems увайсці ў топ-100 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы.
Літоўская дачка Wargaming прынесла бюджэту краіны за мінулы год 13,3 млн еўра. Але ў параўнанні з 2023 годам падатковыя адлічэнні скараціліся больш чым на 10%.
Колькасць супрацоўнікаў Wargaming у Літве таксама скарачаецца: за адзін год яна зменшылася на 10%.
Па выніках снежня мінулага года Wargaming у Літве ўвайшоў у топ-10 IT-кампаній з беларускімі каранямі па памеры сярэдняй зарплаты. За апошні месяц мінулага года сярэдні заробак там перавысіў 5,5 тысячы еўра брута.
Каментары