Мае ўжо забралі б, усякую жываціну бязпрытульную ў хату цягнуць, стаміўся ваяваць зь імі.
эге
07.02.2025
вас прыцягнулі, іншым не месца
Жвір
07.02.2025
эге, як гэта, мяне "прыцягнулі" ? Да чаго прыцягнулі, куды ? І чаму гэта "іншым ня месца" ? Але, ёсьць жа нейкія межы. А то ўсе любяць жывацінак, наведаюцца, пабавяцца й сыйдуць: "мы табе яшчэ прынясем", а гаўно за імі мне прыбіраць. Такая значыцца любоў... Ды й не магу я, я ў раз'ездах...
эта.. самае... як яго? а
07.02.2025
Жір , ну вось вы сказалі - "усякую жываціну бязпрытульную ў хату цягнуць," сказалі? сказалі. і заўважце - ніхто вас за язык не цягнуў. ну дык вось. узгадваючы вашу легенду (вашу т.зв. біяграфІ), раблю выснову, што вашы ("Мае") вас менавіта так у сваю хату і прыцягнулі
Жвір
07.02.2025
эта.. самае... як яго? а, Што значыць "а" ? як гэта ? прытуліць мяне ў хаце, якую я ж і арандаваў ? або ва ўласнай ? Арыгінальна...Нонсэнс.
йа
07.02.2025
Жір, а тое і знычыць. вы мову "арандаваў ? або ваў ласнай" краіны ("хаты") ведаеце? не?
Жвір
07.02.2025
йа, Шчыра ? І ведаю, і ня ведаю адначасова. І так з усімі мовамі, уключна з той, якой во напісаў гэты камэнтар.
Жвір
07.02.2025
Дарэчы, сабака той даўно на запраўцы пад Бягомлем жыве. Упершыню жывёлка з'явілася там у канцы 15-га году, жанчына з персаналу АЗС казала мне, што "на мінулым тыдні" запраўлялася ў іх машына, з Менскімі нумарамі, пасьля чаго гаспадар з'ехаў, кінуўшы сабаку. Наступным годам, памятаю, у яе былі шчанюкі, і жыла яна зь імі ў хмызах пры лесе, далей ад АЗС, адгароджаны плотам. Памятаю, падбегла з іншага боку агароджы, узяла ў мяне пачастунак, але есьці ня стала, панесла ў тое логава сваё, малых карміць. Потым штогод яе там бачыў, але адну, ня ведаю, куды той вывадак падзеўся. Апошні раз у 2023-м., сьпякотнае надвор'е было, ляжала ў халадочку, ні да каго не прыставала, наадварот, да яе лезьлі, несьлі ёй хто кавалачак булачкі, хто бургер, нават чыпсы. Жывотнае было перакормленае, зь лішняй вагою, хадзіла цяжка.
сабака той ... у яе былі шчанюкі
07.02.2025
кот-баюн... сачыняе на хаду
Жвір
07.02.2025
Ну, у беларускай мове ўсе сабакі "ЁН", а каб сказаць " ЯНА", трэба ўжыць слова "сука", а яно можа ўспрыняцца крыўдным... Адсюль і так.
Імя
07.02.2025
Жвір , хіба толькі сука? Даўно цікавіўся жаночым родам “сабакі”
"сука"
07.02.2025
Імя, вы ж казалі, што вы жэншчына
Жвір
07.02.2025
Імя, ну, так. Яшчэ кажуць "сучка", але тут можна й пераблытаць штосьці. Бо такім самым словам называлі яшчэ нізéнькі й вузкі зэдлік - "сучка". Выраблялі іх, вядома ж, самі. На іх сядалі коз даіць, сьметанковае масла калаціць, грубку распаліць...Спрытныя былі зэдлікі.
Казік
07.02.2025
паважаная рэдакцыя! сабака не "мілы", сабака - рахманы, гэта аўтэнтычнае беларускае слова для абазначэння ласкавай жывёлы
неўр-мслімая
07.02.2025
рахманы? гэта што? арабскае нешта? габрэйскае? што?
э
07.02.2025
а тое, што ў сабакевіча (неістотна якога роду) з вачэй нешта цячэ, "сердабольных" цётушак-каментатарак не хвалюе? не?
Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі
А то ўсе любяць жывацінак, наведаюцца, пабавяцца й сыйдуць: "мы табе яшчэ прынясем", а гаўно за імі мне прыбіраць. Такая значыцца любоў... Ды й не магу я, я ў раз'ездах...
ну дык вось. узгадваючы вашу легенду (вашу т.зв. біяграфІ), раблю выснову, што вашы ("Мае") вас менавіта так у сваю хату і прыцягнулі
гаспадар з'ехаў, кінуўшы сабаку. Наступным годам, памятаю, у яе былі шчанюкі, і жыла яна зь імі ў хмызах пры лесе, далей ад АЗС, адгароджаны плотам.
Памятаю, падбегла з іншага боку агароджы, узяла ў мяне пачастунак, але есьці ня стала, панесла ў тое логава сваё, малых карміць. Потым штогод яе там бачыў, але адну, ня ведаю, куды той вывадак падзеўся. Апошні раз у 2023-м., сьпякотнае надвор'е было, ляжала ў халадочку, ні да каго не прыставала, наадварот, да яе лезьлі, несьлі ёй хто кавалачак булачкі, хто бургер, нават чыпсы. Жывотнае было перакормленае, зь лішняй вагою, хадзіла цяжка.