Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась
Попыт на туры ў Беларусь на люты-сакавік павялічыўся ў тры разы ў параўнанні з мінулым годам, адзначаюць у расійскай Асацыяцыі тураператараў.
Летнія туры ў Беларусь расіяне купляюць цяпер у 5 разоў часцей, чым летась, адзначылі ў прэс-службе тураператара «Алеан».
У кампаніі «Дельфин» таксама сцвярджаюць пра высокі попыт на туры ў Беларусь. Колькасць заявак на люты-сакавік павялічылася ў 1,5 разы. У «Интуриста» — у 2,2 разы.
На 10%-20% павялічыўся продаж квіткоў у Беларусь ад аператараў FUN&SUN і «Мультитур».
Найбольш папулярныя сярод расіян прапановы — кароткія туры на 3,5 дзён, якія пачынаюцца ў Мінску. Найбольш запатрабаваны маршруты, дзе ёсць таксама Брэст і Гродна.
Каментары