Мінчук на вачах у дзяцей на вуліцы здзяйсняў непрыстойныя дзеянні
Мужчына піў піва на лаўцы каля дзіцячай пляцоўкі, і да дабра гэта яго не давяло.
Да мужчыны, які праходзіў міма дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Ангарскай у Мінску, падышлі тры дзяўчынкі 6—7 гадоў. Яны распавялі, што побач з пляцоўкай на лаўцы сядзіць мужчына і робіць нешта непрыстойнае. Мінчук выклікаў міліцыю.
Нарад затрымаў мужчыну, які сядзеў на лаўцы. Высветлілася, што ён быў п'яны. Сваю віну ён не прызнаў і патлумачыў, што дзеці яго не так зразумелі. Па ягоных словах, ён піў на лаўцы піва, адыходзіў да дрэў спраўляць патрэбу, а потым забыўся зашпіліць шырынку на штанах, распавялі ў пракуратуры «Мінск-Навінам».
Выявілася, у мужчыны ўжо былі праблемы з законам. Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і прызначыў год хатняй хіміі.
Каментары