Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй
У памерлага не было дакументаў, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/-2vztj.jpg.webp)
Цела заўважылі 6 лютага за 15 метраў ад памежнай агароджы з Латвіяй.
Прэс-служба сцвярджае, што мужчына быў «арабскай знешнасці», але дакументаў у яго не знайшлі.
5 лютага паведамлялася пра рэкордную колькасць мігрантаў на мяжы з Літвой.
Каментары