Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 410 мільёнаў долараў за мінулы месяц, паведамляе Нацбанк.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/imgonline-com-ua-resize-epujxadahzcil8qi-7d1kj-lg8ht-u7t7b.jpg.webp)
Фота: Michael Steinberg / pexels.com
Паводле даных на 1 лютага, міжнародныя рэзервовыя актывы краіны склалі 9 млрд 333,2 млн даляраў. Месяцам раней яны знаходзіліся на ўзроўні 8,9 млрд долараў.
Міжнародныя рэзервы павялічыліся дзякуючы росту кошту манетарнага золата, спецыяльных правоў запазычання і шэрагу іншых актываў.
Каментары
2.Cкарыстаць свае актывы ў SDR (у эквіваленце каля 1 млрд $) НБ ня можа ўжо некалькі год, бо супрацоўніцтва Беларусі з МВФ сгорнутае, а другаснага рынку SDR не існуе. То бок 11 адсоткаў золатавалютных рэзерваў НБ РБ - гэта фактычна віртуальная велічыня.
3.Юанямі без дазволу НБ Кітая магчыма аплаціць толькі кітайскі імпарт (калі ў кожным выпадку банк кітайскага экспарцёра пагадзіцца)
4.Расейскі рубель імкліва ператвараецца ў вельмі дзіўную нестабільную валюту з некалькімі курсамі
5.Сколькі на балансе НБ дэфолтных дзяржаўных ды квазідзяржаўных аблігацый - таксама невядома.
Таму разлік ліквіднай частцы з гэтых 9 мільярдаў можа нагадаць ашуканскую гісторыю з расейскім ФНБ, намінальная велічыня якога і дагэтуль застаецца вельмі прыгожай, але прыкладна 70 адсоткаў з яе - гэта аблігацыі ад неплацёжаздольных кампаній Сечына, Чэмезава, Кавальчука да іншых набліжаных да Пуціна асобаў.