Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?
Адміністрацыя Дональда Трампа ўжо ўвяла дадатковыя мытныя пошліны на тавары з Кітая. Апроч гэтага, гучалі планы ўвесці пошліны для Еўрасаюза. «Наша Ніва» пацікавілася ў эксперта, як падобныя дзеянні могуць закрануць беларускую эканоміку.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/donald_trump-ajg0d.jpg.webp)
Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што нават калі Трамп увядзе мыты на пастаўкі тавараў з Еўрасаюза ў ЗША, то іх негатыўны эфект для эканомікі Еўрасаюза наўрад ці істотна адаб'ецца на Беларусі.
«Для нашай эканомікі Еўрасаюз перастаў быць адным з найважнейшых эканамічных партнёраў, як гэта было раней. Таму змены ў эканоміцы ЕС не змогуць заўважна адбіцца на эканоміцы беларускай, як калі гэта было б 5-6 гадоў таму, калі ЕС займаў значную долю ў структуры знешняга гандлю Беларусі», — тлумачыць эканаміст.
Аднак гэта не азначае, што абмежаванні, якія ўводзіць Трамп, ніяк не адаб'юцца на Беларусі.
«Пасля Расіі другім па важнасці партнёрам для Беларусі стаў Кітай, на экспарт з якога ЗША ўвялі пошліны. Таму большы ўплыў на Беларусь можа аказаць чарговае павышэнне тарыфаў для Кітая.
Гэта можа прывесці да таго, што Кітай будзе шукаць новыя рынкі збыту сваіх тавараў».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/stock/rynak3-ijcfj.jpg.webp)
Усё гэта можа падштурхнуць Кітай павялічыць экспарт у Беларусь і перш за ўсё ў Расію.
«Павелічэнне кітайскага імпарту ў Расію будзе ствараць яшчэ большую канкурэнцыю для беларускіх тавараў, тым самым выцясняючы іх з рынку. А з улікам таго, што ў Расіі таксама запавольваюцца тэмпы эканамічнага росту, то такая сітуацыя будзе ствараць дадатковыя выклікі беларускім экспарцёрам на расійскім рынку».
Па выніках 2024 года Кітай паказаў 5% прыросту ВУП, што ўкладвалася ў іх прагнозныя значэнні. Але ўжо ў 2025 годзе, як праз унутраныя праблемы, так і праз санкцыі, існуюць рызыкі таго, што рост можа запаволіцца да 4,5%.
«Зніжэнне тэмпаў росту кітайскай эканомікі прывядзе да зніжэння попыту ўнутры краіны, што можа негатыўна адбіцца на пастаўках беларускіх тавараў у Кітай. Таму нам варта ўлічваць і гэты фактар», — тлумачыць Лузгіна.
Таксама эксперт адзначае, што загараджальныя пошліны з боку ЗША могуць прывесці да скарачэння вытворчасці ў Кітаі, што ў сваю чаргу прывядзе да росту беспрацоўя ў Кітаі і, адпаведна, да запаволення росту ўнутранага попыту.
«Не абавязкова, што ўсе негатыўныя сцэнары рэалізуюцца, але гэта сур'ёзны выклік 2025 года. У Расіі ўжо адбываецца запаволенне росту эканомікі, а ў дадатак можа дадацца запаволенне росту эканомікі Кітая. А гэта два асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі.
Нават нашы чыноўнікі кажуць аб тым, што ў плане сітуацыі на знешніх рынках гэты год для Беларусі будзе няпростым».
Каментары
Калі цябе на вуліцы ад.т каго паклічышь ? А за такі язык цябе ..пі бьют))
Мянтоў .Калі мянты? Адваката праваабаронцаў смі ??
Таму забарона " анархістам лібіртарыанцам .." паслугі ні надают павінна быць ..
Аўтаномны як . .у палонке .