Грамадства33

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі

Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку, які атрымаў 12 гадоў калоніі, затрымалі ў ноч на 27 жніўня 2023 года на чыгунцы ў Стаўбцоўскім раёне недалёка ад нафтабазы і прыпыначнага пункта Сінява. 

Следства сцвярджала, што Вабішчэвіч нібыта атрымаў заданне ўсталяваць выбуховую прыладу на чыгуначным шляху на ўчастку Мінск — Баранавічы ў раёне перагону Стоўбцы — Гарадзея.

Бліжэйшым па часе цягніком, які павінен быў прайсці праз названы перагон, быў пасажырскі цягнік №658 па маршруце «Брэст — Мінск — Полацк», у якім знаходзілася 358 пасажыраў.

Супраць іх адразу былі заведзены крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 289 КК (замах на здзяйсненне акта тэрарызму групай асоб) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Іх змясцілі ў СІЗА КДБ. Да суда ім дадалі абвінавачванне яшчэ паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). 

Суд над мужчынамі распачаўся 12 снежня 2024 года ў Мінскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Епіхаў.

Дзеянні Вабішчэвіча і Зіненкі кваліфікаваны як:

незаконны абарот выбуховых рэчываў і выбуховых прылад (ч.4 арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) і дзяржаўная здрада (ч.1 арт. 356 КК РБ).

Дзеянні Вабішчэвіча кваліфікаваны як: падрыхтоўка да акту тэрарызму (ч.1 арт. 13, ч.3 арт. 289 КК РБ) і падрыхтоўка да прывядзення ў непрыдатнасць сродкаў чыгуначнага транспарту (ч.1 арт. 13, ч.4 арт. 309 КК РБ).

Вабішчэвічу прызначана 23 гады з выплатай штрафу 700 базавых велічынь (29,4 тыс. рублёў). Зіненку прысуджаны 12 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 600 базавых велічынь (25,2 тыс. рублёў).

Абодва будуць адбываць пакаранне ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Каментары3

  • Барадзед
    07.02.2025
    Отбудут или курощупа раньше вывезут.
  • даведка
    07.02.2025
    Помните, что любые признания, сделанные на камеру БТ, отягчают ответственность.
  • Беларус
    07.02.2025
    Так заказчика установили? Или как всегда, провокатор остался в тайне?

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне2

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній7

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць13

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне2

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць