Здарэнне адбылося сёння ўначы на вуліцы Астроўскага.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/dom_bial-k9jb2.jpg.webp)
Фота: МНС
46-гадовага гаспадара дома разбудзіў настойлівы грукат суседзяў у вокны. Па перыметры даху, дзе была ўсталявана вулічная гірлянда, адбывалася гарэнне.
Уваходныя дзверы ўжо былі адрэзаныя агнём, таму гаспадар эвакуяваўся праз запасны выхад, паведамляе МНС.
Мужчына не пацярпеў.
Узгаранне магло пачацца з-за кароткага замыкання гірлянды, якая ўпрыгожвала дом.
Каментары