Што з выездам з Беларусі па стане на 08:00 пятніцы?
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/photo_2024-07-09_10-26-01-727o1.jpg.webp)
На мяжу вярнулася чарга з аўтамабілямі. Так на выезд у Польшчу на пераходзе «Брэст» стаіць 60 легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма.
На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» — 10 аўто, чаргі з аўтобусаў няма.
У «Беняконях» чэргаў няма, як няма іх і на латвійскай мяжы.
Магчыма, узнікненне чэргаў тлумачыцца набліжэннем выходных.
Каментары