«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі
Мінскі блогер наведаў пяцізоркавы гатэль «Еўропа» ў цэнтры сталіцы. Там ён вырашыў паабедаць, і кошт ежы аказаўся нечакана нізкі, заўважыла Blizko.by.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/content_bez_imeni-1-d4j48.jpg.webp)
Блогер заказаў крэм-суп з птушкі з кукурузай, гуляш з ялавічыны з пюрэ і салату «Пражскую».
Цэны гэта былі такія: суп каштаваў 6 рублёў, салата — 5, гуляш — 7, пюрэ — 3,5. Адзначаецца, што гэта цана з абедзеннага меню.
Падпісчыкі вельмі здзівіліся цэнам, не ўсе нават паверылі. Самыя папулярныя водгукі:
«Максімальна танна для такой установы»;
«Цэны як у сталовай, наогул добра»;
«Нават не чакала такіх цэнаў»;
«Трэба схадзіць паесці»;
«Не веру, не можа так быць»;
«Вельмі танна, не верыцца».
Каментары