Грамадства99

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы

ЦВК зацвердзіў вынікі чарговых «выбараў», і, згодна з заканадаўствам, урад павінен скласці паўнамоцтвы перад новым прэзідэнтам. 

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, урад склаў паўнамоцтвы — адпаведную пастанову падпісаў Раман Галоўчанка. Аляксандр Лукашэнка даручыў Раману Галоўчанку, а таксама ўсяму складу ўрада, выконваць свае абавязкі да фарміравання новага ўрада. 

Сёння Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Яны цалкам адпавядаюць папярэднім вынікам. 

Па версіі ЦВК, за кандыдатаў пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:

Гайдукевіч Алег Сяргеевіч — 119 272 галасы выбаршчыкаў;

Канапацкая Ганна Анатольеўна — 109 760 галасоў выбаршчыкаў;

Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч — 5 136 293 галасы выбаршчыкаў;

Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч — 189 740 галасоў выбаршчыкаў;

Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч — 102 789 галасоў выбаршчыкаў.

Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 213 277 выбаршчыкаў.

Такім чынам, паводле ЦВК, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 86,82 працэнта выбарцаў. 

Выбары 2025 года праходзілі пры поўнай адсутнасці альтэрнатывы, ва ўмовах няспынных рэпрэсій супраць іншадумства. 

Каментары9

  • Барадзед
    03.02.2025
    Мы проснулись утром, а советского союза нет.
  • 1
    03.02.2025
    Якія? А ён іх меў, паўнамоцтвы?)))
  • Цім
    03.02.2025
    Кандыдата "Супраць усіх" капітальна абакралі!

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне8

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне8

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць