Доля Расіі ў агульным гандлі Беларусі набліжаецца да 70 працэнтаў
Беларусь страціла сваю шматпалярнасць і цяпер на 70% у гандлі завязана на Расію. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў расказаў у інтэрв'ю выданню «Известия».
«У нас заўсёды была пазіцыя беларускай шматпалярнасці, якая заключалася ў тым, што мы развіваем сваю знешнюю палітыку, знешнюю эканоміку з апорай на многія цэнтры сілы. Але як бы мы ні хацелі рэалізаваць той прынцып, пра які заўсёды казалі, што траціна нашых інтарэсаў — гэта павінна быць Расія, траціна — калектыўны Захад і траціна — далёкая дуга, усё роўна нават у гэтай канфігурацыі ролю Расіі заўсёды будзе вызначальнай», — сказаў Максім Рыжанкоў.
Аднак сёння такой канфігурацыі «няма і блізка ў сувязі з санкцыйнымі абмежаваннямі з боку краін Захаду», кажа ён. Па словах міністра, гандаль з Расіяй набліжаецца да 65—70% ад агульнага гандлю Беларусі.
Каментары
Это говорит о том, что лукашенко, успешно, построил новую, работу аля Смоленскую область России.
Суаеренитет Беларуси и лукашенко равен нулю.
Армия РБ введена в состав Российской Региональной группировк с командованием из ГенШтаба РФ, КГБ - филиал ФСБ России, МВД, частично, подчиняется семье лукашенко, для проведения пепрессии в пользу Москвыи семьи.