Мова33

Выйшаў беларускі пераклад гульні Mass Effect 2

Энтузіяст зрабіў неафіцыйны пераклад знакамітай касмічнай оперы на лацінку, але на тое былі прычыны.

Капітан Шэпард, галоўны пратаганіст серыі, цяпер гаворыць па-беларуску. Фота: Беларускі геймер

Беларускамоўны геймер пад нікам Źmitrok S. на працягу васьмі месяцаў актыўна працаваў над перакладам легендарнай гульні Mass Effect 2, уключаючы ўсе дадатковыя DLC. Пра гэта паведамляе канал «Беларускі геймер».

Апошняй задачай, якая стаяла перад геймерам, быў пераклад кодэкса — вялікай унутрыгульнявой энцыклапедыі пра Млечны Шлях будучыні, ці дакладней Дарогі Птушынай, як цяпер ён называецца ў перакладзе, адсылаючы да традыцыйнай беларускай назвы нашай галактыкі. 

Дарога Птушыная — карта галактыкі ў Mass Effect 2. Фота: Беларускі геймер

Mass Effect 2 — гэта навукова-фантастычная ролевая гульня, выпушчаная студыяй BioWare ў 2010 годзе, якая стала адной з ключавых гульняў свайго часу. Гульня з’яўляецца другой часткай трылогіі Mass Effect і працягвае гісторыю капітана Шэпарда, які павінен абараніць галактыку ад таямнічай пагрозы — іншапланетнай расы Жняцоў.

Галоўнае меню гульні. Фота: Беларускі геймер

Mass Effect 2 вылучаецца глыбокім сюжэтам, складаным выбарам і шматузроўневымі адносінамі паміж персанажамі, што надае гульцу вялікую свабоду ў фарміраванні сюжэту. Значэнне Mass Effect 2 ў свеце гульняў цяжка пераацаніць.

Асаблівасць беларускага перакладу заключаецца ў тым, што ён зроблены лацінкай. Гэта звязана з тэхнічнымі абмежаваннямі Mass Effect 2, якія не дазваляюць карэктна працаваць з беларускім кірылічным алфавітам. Аднак Źmitrok S. плануе адаптаваць субцітры і на кірыліцу, асабліва калі гэтая магчымасць будзе запатрабаваная большасцю гульцоў.

Пераклад прызначаны для ўстаноўкі на рускую версію гульні. Інструкцыю па інсталяцыі можна знайсці на Steam.

План палубы карабля Шэпарда. Фота: Беларускі геймер

Каментары3

  • Вольга
    10.11.2024
    Ані разу не геймерка. Але ў гэта прынцыпова хачу згуляць. Аўтару - рэспект. Жыве Беларусь.
  • Алесь
    10.11.2024
    Šafa zbroju trymać? Гэта ж што за пераклад такі?
  • жэўжык
    10.11.2024
    Алесь, "Šafa, kab zbroju trymać"? Або "Šafa dla zbroi"? Таксама я бачу выкарыстанне аўтарам перакладу даволі незвычайнага слова "załadadać"/"заладаваць".

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць