Каханне і сэкс33

Вучоныя высветлілі, як з'явіліся першыя пацалункі

Новая інфармацыя прымусіць вас задумацца перад тым, як пацалавацца.

Фота: AP Photo Visar Kryeziu

Як піша Daily Mail, эвалюцыйны псіхолаг з Уорыкскага ўніверсітэта Адрыяна Ламейра сцвярджае, што першымі цалавацца пачалі нашы валасатыя продкі мільёны гадоў таму. На яго думку, яны выкарыстоўвалі лёгкі ўсмоктваючы рух вуснамі для выдалення кляшчоў і вошай з поўсці адно аднаго.

Першапачаткова гэты акт насіў гігіенічны характар, а праз мільёны гадоў, са стратай поўсці, ён ператварыўся ў спосаб выражэння прыхільнасці, набыўшы сэксуальныя адценні і стаўшы папярэднікам спарвання.

У сваім даследаванні, апублікаваным у часопісе Evolutionary Anthropology, Ламейра тлумачыць, што акт ачысткі цела з дапамогай вуснаў быў неад’емнай формай догляду за сабой для выдалення паразітаў, адмерлай скуры і смецця. Эксперт лічыць, што такі сеанс паміж нашымі валасатымі продкамі выконваўся па ўсім целе, заканчваючыся кантактам рот у рот.

Вельмі паступова, па меры таго як нашы продкі эвалюцыянавалі і станавіліся ўсё менш і менш валасатымі, гэтыя сеансы догляду станавіліся карацейшыя, але фінальная стадыя кантакту засталася, ператварыўшыся ў тое, што мы ведаем як пацалунак.

«Гігіенічнае значэнне такога догляду за сабой зменшылася па меры таго, як людзі гублялі поўсць. Аднак скарочаныя сеансы, хутчэй за ўсё, захавалі фінальную стадыю «пацалунку», які стаў апошнім напамінам аб некалі рытуальных паводзінах, накіраваных на ўмацаванне сацыяльных і роднасных сувязяў сярод продкаў-прыматаў», — піша Ламейра.

Навуковец мяркуе, што такая форма догляду за сабой з'явілася каля 7 млн ​​гадоў таму, калі нашы продкі злезлі з дрэў на зямлю.

Каля 2-4 мільёнаў гадоў таму, калі нашы продкі пазбавіліся ўсёй поўсці, яны канчаткова «сталі прыматамі, якія цалуюцца». Больш сучасныя згадкі пра пацалункі сустракаюцца ў тэкстах Месапатаміі і адносяцца да перыяду каля 2500 гадоў да нашай эры.

Навуковец таксама тлумачыць, што большасць сучасных формаў пацалункаў, ад сяброўскага ў шчаку да рэлігійнага блаславення, узыходзяць да гэтых старажытных практык, а эратычны пацалунак быў вядомы старажытным рымлянам як savium.

Аднак дакладнае тлумачэнне сэксуальнага падтэксту ў пацалунках застаецца не да канца зразумелым, і, на думку Ламейры, гэтая сувязь патрабуе далейшых даследаванняў, каб зразумець, чаму ў людзей з'явіўся парыў цалаваць партнёраў менавіта ў кантэксце рамантычных адносін.

Ламейра падкрэслівае, што пацалунак — гэта «крышталізаваны сімвал даверу і блізкасці», унікальны для чалавека спосаб выказвання прыхільнасці, які захоўвае сляды старажытнага рытуалу.

Каментары3

  • .
    27.10.2024
    Даследчык называе гэта гіпотэзай. У артыкуле слова "hypothesis" сустракаецца 14 разоў. У вядомым жоўтым СМІ Daily Mail слова яшчэ сустракаецца аднойчы, а тут, пасля перакладу і пераказу зусім знікла.
    Так што гэта не вызначаны факт, а адзін з магчымых варыянтаў.

    Увогуле эвалюцыйная псіхалогія на мяжы псеўданавукі, бо вырабляе праўдападобныя тлумачэнні, якія па большасці немагчыма верыфікаваць (праверыць).
  • быўшая д. быўшага Д.
    27.10.2024
    индейцы не целуются
  • клін клінам
    28.10.2024
    быўшая д. быўшага Д., у большасці культур свету няма пацалункаў, або ён з'явіўся там зусім нядаўна з-за культурнага ўплыву заходняга свету! Гэта ёсць у даследванні "Is the Romantic–Sexual Kiss a Near Human Universal?"

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць