Грамадства66

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Прэс-служба МУС паведаміла, што супрацоўнікі Брэсцкага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК разам з байцамі атрада спецыяльнага прызначэння «Шторм» у прыватным сектары Брэста спынілі машыну, якой кіраваў 46-гадовы жыхар горада. Мужчына падазраваўся імі ў «экстрэмізме».

Скрыншот з відэа

Па версіі сілавікоў, яны прадставіліся і паказалі службовыя пасведчанні, але мужчына выйсці з машыны не захацеў, зачыніўся ў ёй, а пасля «паспрабаваў уцячы, здзейсніўшы наезд на аднаго з праваахоўнікаў».

Пасля таго сілавікі «зрабілі прыцэльныя стрэлы па аўто», нанёсшы мужчыну «нязначныя траўмы». Пасля таго па ягоным месцы жыхарства нібыта знайшлі светлашумавыя гранаты і «ёмістасць з рэчывам, падобным да пораху».

Цяпер на мужчыну завялі крымінальную справу за гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. 

Варта адзначыць, што хоць сілавікі да свайго інфармацыйнага паведамлення прыклалі відэа, на ім не зафіксаваны ўласна працэс затрымання, які пацвярджаў бы іх версію. На відэа прысутнічае толькі разбітая і прастрэленая машына, а таксама працэс пранікнення сілавікоў у дом затрыманага і нібыта знойдзеныя там «рэчавыя доказы». 

Не паведамляецца таксама нічога пра тое, у якім стане той сілавік, на якога нібыта быў зроблены наезд.

Каментары6

  • Белорусский законопослушный гражданин
    26.12.2024
    эти у агрофюрера как при при гитлере были СС, так что Губазиков когда придет время вообще надо гасить первыми и не разбираться. По сути уголовники которые подлежат ликвидации при первой же возможности.
  • Acab Самаабарончы
    26.12.2024
    Нічым не адрозьніваюцца ад памежнікаў, мытнікаў, падаткоўцаў і іншых дзяржслужачых
  • Влад
    26.12.2024
    Гуртуймася, не будет забастовок - ничего не изменится!

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы2

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Christie's аб'явіў аўкцыён твораў мастацтва, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Мастакі пратэстуюць3

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША11

Памерла зялёная сава Duolingo7

Гомельскія хірургі дасталі з кішэчніка двухгадовага хлопчыка 20 магнітаў

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы2

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць