Прагноз надвор'я на наступныя дні.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/22-v2ix8.jpg.webp)
Заўтра чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі чакаюцца туманы. Вецер паўднёвы.
Ноччу +1..+7°С, максімальная днём +9..+15°С.
У панядзелак, 28 кастрычніка, пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўночным захадзе, а раніцай і днём па паўночным усходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +2..+9°С, максімальная днём +9..+15°С.
У аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будуць згушчацца слабыя туманы. Ноччу +1..+7°С, максімальная днём +8..+14°С.
А вось далей сіноптыкі не выключаюць, што ў краінах Балтыі і Беларусі ў пачатку лістапада можа прайсці першы снег. У Мінску, напрыклад, ён чакаецца на Дзяды 2 лістапада.
Снег у Мінску 2—4 лістапада прагназуе Gismeteo.by
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/2024-10-26113046-hfsbp.png.webp)
Каментары