Грамадства1111

«На першым допыце я расказаў усё, што ведаў». Стрыжак пра тое, як у 16 гадоў падставіў актывістку

«Гэта для мяне такі халодны душ, які паказвае, што бывае з людзьмі».

Андрэй Стрыжак Андрей Стрижак Andrey Strizhak
Андрэй Стрыжак

Пра непрыемны факт у сваім жыцці кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак расказаў у новым выпуску ТОКу.

Па яго словах у лістападзе 2000 года (на той момант яму было 15 гадоў), ён патрапіў у філіял Офісу грамадзянскіх ініцыятыў у Рэчыцы. З таго моманту Стрыжак пачаў актыўна прымаць удзел у дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі.

У наступным, 2001 годзе, на дзень народзінаў Лукашэнкі актывісты сабралі яму «падарунак» і аднеслі ў Гомельскі гарвыканкам. Гэты ўчынак паслужыў падставай для завядзення крымінальнай справы на адну з актывістак арганізацыі, Наталлю Брэль, за абразу прэзідэнта.

@tokbelarus Ці можна бяспечна заехаць у Беларусь? Адказвае кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак #беларусь #белорусы #беларускітыкток #нашаніва #жывебеларусь ♬ transgender - &lt3

«Мне тады было ўжо 16 гадоў, і мяне пацягнулі на допыт. Гэта быў самы першы допыт у маім жыцці, і я на ім нагаварыў. (…) Мяне выпытвалі, хто быў, як прыйшлі. Я расказаў усё, што ведаў,» — згадвае Стрыжак і тлумачыць, што гэта адбылося таму, што ў яго «не было ніякага досведу і разумення, што з гэтым трэба рабіць».

«Зразумела, што быў нейкі мінімальны інструктаж перад гэтым. Але калі з табой няма побач чалавека, які б цябе абараняў, адваката, то гэта вельмі складана», — адзначае мужчына.

Стрыжак прыгадвае, што Наталлю Брэль нейкі час пратрымалі ў ІЧУ ў Рэчыцы, потым яна з'ехала ў Бельгію. З той пары ён з Наталляй не кантактаваў.

«Калі ты нешта зрабіў, за што табе сорамна, то ты стараешся гэтую сітуацыю ўнутры сябе рэфлексаваць такім чынам, што не заўсёды гатовы з чалавекам размаўляць», — прызнаецца Стрыжак і кажа, што, магчыма, Наталля пабачыць інтэрв'ю і гэта паслужыць нагодай для размовы.

«Гэта для мяне такі добры халодны душ, які паказвае, што бывае з людзьмі. Таму я з разуменнем стаўлюся да сітуацыі, калі хтосьці даў нейкія паказанні на кагосьці», — дадае Стрыжак.

Каментары11

  • Acab
    23.07.2024
    Спадар Стрыжак зара наверне камінаўтаў ў супрацы, але маё стаўленьне да бюджэтніка ў залежнасьці ад паразытаванага бюджэту ня зьменіцца
  • Стрыж
    23.07.2024
    стукач са стажам
  • EMIL
    23.07.2024
    И не только на первом,
    но и на всех остальных!

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы2

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Christie's аб'явіў аўкцыён твораў мастацтва, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Мастакі пратэстуюць3

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША11

Памерла зялёная сава Duolingo7

Гомельскія хірургі дасталі з кішэчніка двухгадовага хлопчыка 20 магнітаў

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры4

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску2

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы2

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць